дыскатэ́ка, -і, ДМэ́цы, мн. -і, -тэ́к, ж.

1. Збор грамафонных пласцінак.

2. Танцавальна-забаўляльнае мерапрыемства з музыкай, а таксама само памяшканне для такога мерапрыемства.

|| прым. дыскатэ́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падва́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Памяшканне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі.

П. для бульбы.

2. Артыкул на ўсю ніжнюю частку газетнага ліста.

|| прым. падва́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбіра́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў ж.

1. Пакой у тэатры, дзе акцёры адзяваюцца, рыхтуюцца да выхаду на сцэну.

Акцёрская п.

2. Памяшканне для адпраўлення натуральных патрэб.

Грамадская п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяплі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

Цёплае памяшканне з празрыстым дахам і сценкамі, прызначанае для вырошчвання ў любую пару года агародніны, кветак і пад.

|| прым. цяплі́чны, -ая, -ае.

Цяплічныя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пасядзе́льняпамяшканне для збруі калгасных коней’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Да сядло (гл.). Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко (Афікс. наз., 165). Прыстаўка па-, відаць, ад слова памяшканне, з якім + сядзёльня магло уступіць у кантамінацыйныя адносіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

общежи́тие

1. (помещение) агу́льнае памяшка́нне, інтэрна́т, -та м.;

2. (нормы общественной жизни) супо́льнае жыццё;

3. (повседневность) штодзённае жыццё.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змяшча́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны ўмясціць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.; ёмісты. Змяшчальны бак. Змяшчальнае памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курза́ла, ‑ы, ж. і курза́л, ‑а, м.

Памяшканне на курорце для сходаў, канцэртаў і пад.

[Ням. Kursaal.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашава́рня, ‑і, ж.

Памяшканне для гатавання ежы ў арцелі або ў воінскай часці і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лекто́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Установа, якая займаецца арганізацыяй публічных лекцый, а таксама памяшканне для чытання публічных лекцый.

2. Цыкл лекцый, аб’яднаных тэматычна або прызначаных для пэўнага кола слухачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)