паблі́скваць, ‑ае; незак.
Блішчаць час ад часу, няярка адсвечваць. У далечыні .. паблісквала маланка, але навокал было ціха. Чарнышэвіч. Дарога падсохла, гулка звінела пад нагамі; у каляінах матава пабліскваў лёд. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
белано́гі, ‑ая, ‑ае.
З белымі нагамі. Капытамі білі коні — Беланогія ганцы... Глебка. / у перан. ужыв. Беланогія бярозы Падышлі да ручая, Расчасалі свае косы, Паплылі б, калі б не я. Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
макрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
Станавіцца мокрым, вільготным. Дождж усё капаў і капаў рэдкімі кроплямі, ад якіх макрэў твар. Быкаў. Пад нагамі ў двары макрэла жоўтае лісце з яблыні. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замаро́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца і замарачы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Затлуміцца, закружыцца. Галава замарочылася. □ — Ты не глядзі доўга на хвалі, можа замарачыцца ў галаве, тады ўсё загойдаецца пад нагамі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уперціся (у 1–3 знач.).
2. Зал. да упіраць (гл. уперці ў 1, 2 знач.).
•••
Упірацца рукамі і нагамі — рашуча, настойліва супраціўляцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пярэ́кулі ’від ткання’ (Ян.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад пярэ́куль ’перакульваючыся, куляючыся’ (Шат.; ашм., Стан.), пярэ́кулам ’перавалам’ (Нас.), што да куля́цца, куля́ць (гл.); магчыма, пры тканні парушаецца звычайны парадак дзеяння. Гл. таксама пераку́лам ’дагары нагамі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мурава́, ‑ы, ж.
Густая зялёная маладая трава. Зямля, дзе толькі яе не ўтапталі, не ўтрамбавалі нагамі, выгнала зялёную мураву. Сабаленка. Дол у завулку зарос падарожнікам, муравой — тут амаль не ездзяць. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазво́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Час ад часу звінець, злёгку звінець. Марскія хвалі гойдаюць бакены, на якіх пазвоньваюць невялікія званы. Лынькоў. Лёгкі марозік зашкліў лужы, і пад нагамі пазвоньвалі ільдзінкі. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́мець, ‑і, ж.
Тое, што намецена ветрам (гурба снегу, пяску і пад.). Тым часам я разгроб нагамі снежную намець пад вярбой, дастаў з кішэні складны нож і нахіліўся над тайніком. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ператапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.
1. Змяць, памяць нагамі ўсё, многае. Ператаптаць усе кветкі.
2. Разм. Прайсці, пахадзіць па многіх дарогах, шляхах, пабываць у розных месцах. Нямала ён сцежак ператаптаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)