по́ходя нареч., разг.
1. (на ходу, торопливо) на хаду́;
заку́сывать по́ходя заку́сваць на хаду́;
2. (попутно) заадно́, за адны́м захо́дам; (мимоходом) мімахо́дам, мімахо́дзь, між і́ншым;
нельзя́ реша́ть вопро́сы по́ходя не́льга выраша́ць пыта́нні мімахо́дам (мімахо́дзь).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адрадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.
Аднавіць пасля перыяду разбурэння, заняпаду, часовага знікнення; выклікаць уздым, росквіт чаго‑н. Адрадзіць прамысловасць, гаспадарку. Адрадзіць традыцыі. □ Тое, што.. [Наталля Пятроўна] так хвалюецца, адрадзіла ў Сяргея надзею, якая амаль ужо згасала. Шамякін. [Андрэй:] «Ты сваім лістом усхвалявала мяне да апошняга, адрадзіла ўсё, што было між намі». Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́кішкі,
У выразах: а) на кукішках — сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сядзець і пад.). Чалавек дваццаць маладых байцоў сядзелі на кукішках наўкол агню. Сяргейчык; б) на кукішкі — згінаючы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сесці, прысесці і пад.). Вера прысела на кукішкі, прымасціла між каленяў даёнку. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
застая́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які доўгі час прастаяў, не рухаўся (пра каня). Калёсы між тым ужо каціліся па шляху, застаялыя коні ірваліся як не галопам. Лупсякоў.
2. Які страціў свежасць ад працяглай нерухомасці. Застаялая вада. Застаялае паветра. // перан. Закаснелы, нязменны. Гэта быў .. камсамольскі пратэст супраць застаялага патрыярхальнага вясковага быту. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мімахо́дам, прысл.
1. Праходзячы, праязджаючы міма. Пастаяўшы крыху на месцы, нібы ў задуменні, зубр рушыць далей, абрываючы мімаходам маладыя галінкі ясеня. В. Вольскі.
2. Між іншым, выпадкова. — Нездарма ты аб трактары гаварыў, — кідае .. [Косціку] мімаходам рэпліку Ніна. Дуброўскі. — Што, едзеш куды? — нібы мімаходам спытала Макатрыха. — Угу-у, — абыякава адказаў Васіль. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Прабрацца, пранікнуць у што‑н. вузкае, цеснае ці паміж кім‑, чым‑н. Таццяна абышла вакол агароджы і на другім баку ўбачыла ладную такі шчыліну. Ёй удалося праціснуцца. Васілёнак. Свідраль устаў, апрануў паліто і праціснуўся праз парадзелы натоўп да дзвярэй. Дуброўскі. Статкевіч праціснуўся між лавак. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́мбік, ‑а, м.
1. Памянш. да ромб (у 2 знач.).
2. Пра што‑н. у форме невялікага ромба. Паказаўся прыгожы гняды конь, між вачэй якому нібы хто знарок прыклеіў беласнежны ромбік. Ляўданскі. — Дык, кажаш, танкі ў бярэзніку каля Міронавай хаты? Вось і добра. — І .. [салдат] панёс у адным месцы карты ромбік. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хле́бніца, ‑ы, ж.
1. Дзяжа, у якой рашчыняюць хлеб. Хлебніца была пакрыта надзежнікам.
2. Талерка ці карзінка для хлеба. Афіцыянтка на дзіва хутка прынесла заказ: хлеб, памідоры, салат і графінчык з залацістым напіткам. І нібы між іншым на хлебніцы побач з хлебам ляжаў рахунак. Дамашэвіч. // Невялікая скрынка для захавання хлеба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
среди́ предлог с род.
1. (в середине) сяро́д, пасяро́д (каго, чаго);
среди́ пло́щади разби́т сквер сяро́д (пасяро́д) пло́шчы паса́джаны сквер;
просну́лся среди́ но́чи прачну́ўся сяро́д но́чы;
2. (между) памі́ж, між (кім, чым); сяро́д;
среди́ его́ книг бы́ло мно́го нау́чных сяро́д яго́ кніг было́ шмат навуко́вых;
среди́ лесо́в и боло́т памі́ж (між) лясо́ў і бало́т;
3. (в какой-л. среде) сяро́д;
быть среди́ друзе́й быць сяро́д сябро́ў;
◊
среди́ бе́ла дня сяро́д бе́лага дня.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нітава́цца, ‑туецца; незак.
1. Злучацца нітамі 1.
2. перан. Злучацца, сплятацца; звязвацца. І песня шчасця чуецца Між сёл і гарадоў, А з песняй той нітуецца Геройства і любоў. Кляшторны. І ўночы Галі не далі спакою думкі: яны нітаваліся адна з адною, і ўсё больш думалася пра Стася. Сабаленка.
3. Зал. да нітаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)