Літае́жлівы ’пераборлівы ў ядзе’ (маз., З нар. сл.). Да люты і есці (гл.). Параўн. таксама беласт., люб. лютае́жлівы ’тс’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сне́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Есці раніцай. Снедалі рана, як снедаюць звычайна перад дарогай. Брыль. Калі Антаніна прыйшла на поле, Надзя і Волька, выжаўшы ўжо соткі па паўтары, сядзелі на снапах і снедалі. Васілевіч. Маці з бацькам снедалі з намі ў ранні час. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
талачы́ць, ‑лачу, ‑лочыш, ‑лочыць; незак.
Разм.
1. Талакою выконваць якую‑н. работу (вывозіць гной, вазіць бярвенне і пад.). // Адзначаць, святкаваць заканчэнне работы, якая выконвалася талакою.
2. што. Таптаць, мясіць, есці на корані (пра пасевы, траву). Конь казацкі тут ступаў І збажынку з ярынамі Талачыў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упадаба́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад упадабаць.
2. у знач. прым. Які ўпадабаўся, спадабаўся, прыйшоўся па густу. Жанкі на лавах засмяяліся, пачалі пераказваць адна адной недачутыя ці ўпадабаныя словы песні. Палтаран. Пецька — піжон. Тыдзень есці не будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Камае́дзіцы ’свята напярэдадні благавешчання, прысвечанае мядзведзю, калі ў абед трэцяй стравай былі гарохавыя камы’ (Нікольскі, Жывёлы, 31), да камы́ і е́сці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валкава́ць 1 ’качаць бялізну’ (Шатал., Шн., Інстр. I). Да валкі ’качалкі для бялізны’ (гл.).
*Валкава́ць 2, валковати ’есці на поўны рот’ (КЭС). Клімчук (Бел.-рус. ізал., 51) параўноўвае з рус. валкий ’ласы, сквапны, зайздросны’ (СРНГ, 28). Літ. válgyti ’есці’, valgùs ’пражэрлівы, той, хто многа есць’ дазваляе меркаваць, што *валкаваць, *валкі з’яўляюцца балтызмамі.
Валкава́ць 3 ’зграбаць сена ў валкі’ (БРС, КСТ, КЭС). Укр. валкувати ’тс’. Да вал 4.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́іць 1 ‘апрацоўваць зямлю плугам трэці раз’ (Некр. і Байк., Янк. 1; капыл., Бел. дыял. 3). Гл. траіць.
Тро́іць 2 аргат. ‘есці’: хлеб есці — сумеру троіць (староб., Полымя, 1991, 10, 169), тро́іты ‘тс’ (іван., Бел. дыял. 1). Параўн. укр. аргат. тро́їти ‘тс’, рус. аргат. тро́ить ‘тс’, польск. аргат. troi̯ić ‘тс’. Ад грэч. τρῶγω ‘ем, прымаю ежу’ (Папоў, Из истории, 104; Бандалетаў, Этимология–1980, 70; Горбач, Арго, 28).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Джґаць ’біць, муштраваць’, ’сячы (пра ападкі)’, ’хутка ісці, заўзята есці’ (Сцяц.), ’хутка ісці, ехаць’ (Шат.), ’джаліць’ (БРС). Запазычанне з польск. dźgać ’калоць, пароць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́мкаць 1 ’камячыць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Гл. ком 1.
Ко́мкаць 2 ’прагна есці булку, пірог’ (Нар. лекс., Сержп. Грам.). Гл. комшыць, комсаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́таць ’хутка насіць, вазіць, цягаць што-небудзь’, ’хутка есці’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Балтызм. Параўн. mitrùs ’хуткі, лоўкі’, mìtrinti ’рабіць хутка, лоўка, умела’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)