алімпі́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Алімпа. Алімпійскія багі.
2. Урачыста-спакойны, непарушны. Лемяшэвіч цярпліва чакаў у настаўніцкай, спачатку абураючыся, потым — з алімпійскім спакоем: сядзеў і перачытваў школьныя праграмы. Шамякін.
•••
Алімпійскія гульні гл. гульня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ракіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
У шахматнай гульні — адначасовы ход каралём і ладдзёй, калі караля пераносяць цераз адно поле ў бок ладдзі, а ладдзю пераносяць цераз караля і ставяць побач з ім.
[Ад фр. roc — ладдзя (у шахматах).]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пла́тка ’прайграная ад недабору біткі гульня, раміз’ (Нас.). З польск. płatka ’стаўка ў гульні’ > ’рызыка, небяспека’, якое з płacić ’плаціць’ (Банькоўскі, 2, 619).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лато́ ’назва гульні’ (ТСБМ). Запазычана з рус. лото ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79) < франц. loto < італ. lotto < гоц. hlauts ’жэрабя’ (КЭСРЯ, 247; Фасмер, 2, 523).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́гаркі ’вугалькі, агаркі’, ’назва гульні, гарыпні’ (Ласт.). Ад гарэць, параўн. рус. горелка ’гульня, у якой становяцца парамі, а адзін спераду “гарыць”, ловіць’ (Ласт., 131).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
забарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., што і з інф.
Не дазволіць што‑н. рабіць. Маці ўсім забараніла Рваць зялёныя ранеты. Танк. // Не дапусціць распаўсюджвання чаго‑н. Забараніць азартныя гульні. □ Газету [«Наша доля»] затрымлівалі, штрафавалі, канфіскавалі і, нарэшце, зусім забаранілі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маркёр 1, ‑а, м.
Асоба, якая прыслужвае і вядзе падлік пры гульні ў більярд.
[Фр. marqueur.]
маркёр 2, ‑а, м.
Спец. Прыстасаванне, якім праводзяцца пасяўныя або пасадачныя разоркі ці радкі. Прайшліся [жанкі] па ўчастку маркёрам, спачатку ўздоўж, а потым упоперак. Кулакоўскі.
[Фр. marqueur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.
Перамяшаць карты ў калодзе перад раздачай партнёрам па гульні; ператасаваць. // перан. Разм. Размясціць па розных месцах. [Кныш:] — Гэты Чырак прыбярэ нас да рук. І не яўкнеш, як па розных пакоях растасуе. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фукс, ‑у, м.
1. У більярднай гульні — выпадкова ўдачны ўдар па шары. // Разм. уст. Выпадковасць, нечаканасць. У гонках мог атрымацца фукс.
2. у знач. прысл. фу́ксам. Разм. Выпадкова, без усякіх падстаў, не па праву. Прайсці фуксам у тэатр.
[Ням. Fuchs.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экспанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., каго-што.
1. Выставіць (выстаўляць) для агляду, паказаць (паказваць) на выстаўцы.
2. Спец. Падзейнічаць (дзейнічаць) святлом на святлоадчувальны фотаматэрыял (фотапласцінку, фотаплёнку, кінаплёнку).
3. У шахматнай гульні — паставіць (ставіць) фігуру пад удар.
[Ад лац. exponere — выстаўляць, паказваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)