адзінабо́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Змагацца адзін на адзін з кім‑, чым‑н. або аднаму з некалькімі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агу́, выкл.

1. Узаемнае акліканне з мэтай знайсці або не згубіць адзін аднаго. —

Агу! — чуваць у лесе.

2. Зварот да малога дзіцяці, каб забавіць яго. —

Агу-агу, маленькі хлопчык!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднагадо́вы, -ая, -ае.

1. Ва ўзросце аднаго года.

А. хлопчык.

2. Працягласцю ў адзін год.

Аднагадовыя курсы.

3. Які развіваецца і адмірае на працягу аднаго года (спец.).

Аднагадовыя травы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фесто́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

Адзін з выступаў зубчастай аблямоўкі па краях сукенкі, фіранкі, штор і пад.

|| памянш. фесто́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. фесто́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грува́сціць, -ва́шчу, -ва́сціш, -ва́сціць; незак., што.

Бязладна навальваць адзін прадмет на другі.

Г. мэблю.

Г. падрабязнасці (перан.).

|| зак. згрува́сціць, -а́шчу, -а́сціш, -а́сціць; -а́шчаны і нагрува́сціць, -а́шчу, -а́сціш, -а́сціць; -а́шчаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзю́бацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -аецца; незак.

1. Пра птушак: мець звычку дзюбаць каго-н.

Гусі дзюбаюцца.

2. Біць дзюбай адзін аднаго.

Пеўні дзюбаюцца на сметніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шырыня́, -і, ж.

1. гл. шырокі.

2. Працягласць чаго-н. у папярочніку, а таксама (разм.) вялікі абшар, шыр.

Ш. ракі.

Матэрыял шырынёй у адзін метр.

Вакол ш. і прастор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ланцуго́вы, -ая, -ае.

1. 3 ланцугамі, на ланцугах; які дзейнічае з дапамогай ланцугоў (у 1 знач.).

Ланцуговая перадача.

2. Які ідзе адзін за адным падобна звёнам ланцуга.

Ланцуговая рэакцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стапта́ць, стапчу́, сто́пчаш, сто́пча; стапчы́; стапта́ны; зак.

1. гл. таптаць.

2. што. Доўга носячы, знасіць або скрывіць на адзін бок (пра абутак).

С. боты.

|| незак. сто́птваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суча́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які жыве ў адзін і той жа час з кім-, чым-н.

Мы — сучаснікі вялікіх падзей.

|| ж. суча́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)