пахму́расць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць пахмурага. У хаце бацькаў голас памякчэў, з твару сышла пахмурасць, і ён пачаў дапытвацца ў дачкі, чаго яна хадзіла на тую Арцюхову магілу. Сабаленка. Першы поспех.. развязаў людзям языкі. Пахмурасць, незадаволенасць зніклі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пекната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.
Разм. Уласцівасць пекнага; прыгажосць. Лёс табе даў пекнату чараўнічую, дасць ён, напэўна, і шчасце вялікае. Дубоўка. Хто тварэц жыцця людскога, Волі, шчасця, пекнаты? Хто кладзе к жыццю дарогу? Ведай, моладзь, гэта — ты! Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уві́шнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць увішнога; жвавасць, спрытнасць. Суседзі па кватэры палюбілі Марынку за яе жвавасць, увішнасць і пасябравалі з ёй. Хадкевіч. Васіліна са старым Макарам Дубовікам, якія ў гэты час былі ля кухні, нават здзівіліся гэткай увішнасці гаспадароў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утыліта́рнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць утылітарнага. Утылітарнасць ведаў.
2. Утылітарныя адносіны, утылітарны падыход да чаго‑н. У Коласа прыгожым, паэтычным выступае звычайная, будзённая праца. Ва утылітарнасці, г. зн. практычнай мэтазгоднасці прыгожага, пісьменнік падкрэслівае яго жыццёвасць, яго «зямную» прыроду. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёмнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць цёмнага (у 5 знач.); адсталасць, бескультурнасць. Узрушыла жанчыну рэвалюцыя, абудзіла яе, але цяжка яшчэ навесці яе па шляху да лепшага жыцця. Шмат перашкод яшчэ: непісьменнасць, царква, якая цяпер толькі й трымаецца на цёмнасці жаночай. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалапу́цтва, ‑а, н.
Разм. Уласцівасць шалапутнага; паводзіны, учынкі шалапута. Ледзь-ледзь прымусіла скончыць дзесяць класаў. На працы доўга не заседжваецца, скача з месца на месца, выбірае, дзе менш угінацца трэба... Прычынай такога Ірчынага шалапуцтва Галя лічыла яе прыгажосць. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далёкасць, ‑і, ж.
1. Значнасць працягласці чаго‑н.; аддаленасць. Савецкія стратэгічныя ракеты маюць практычна неабмежаваную далёкасць палёту. «Звязда».
2. перан. Уласцівасць далёкага (у 4 знач.). Я выбраў два цяжкія пераклады ў сэнсе далёкасці іх рускага тэксту ад даслоўнага беларускага. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіця́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць, паводзіны, учынкі, характэрныя дзецям. Маці — у просценькай сукенцы, бландзінка з далікатнымі рысамі твару і слядамі дзіцячасці ў гэтых рысах. Брыль. У вачах у.. [Евы] ужо не было і следу нядаўняе дзіцячасці — гэта быў позірк сталага чалавека. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невінава́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць невінаватага; непрычыннасць да віны, злачынства. Аднавяскоўцы самі ішлі ў пастарунак выручаць сваіх людзей, шчыра перакананыя ў іх невінаватасці. Машара. Спрачаючыся ў думках з Дзіміным, даводзячы яму сваю невінаватасць, Максім Сцяпанавіч не спаў бадай што ўсю ноч. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непасрэ́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць непасрэднага; натуральнасць. Непасрэднасць пачуццяў. □ Гады, што аддзяляюць нас ад падзей мінулага, аслабляюць непасрэднасць эмацыянальных адносін да іх. Перкін. // Непасрэдны характар, непасрэдныя паводзіны. Юнацкая непасрэднасць. □ [Голас], здавалася, вось-вось.. сарвецца. Але колькі ў ім было непасрэднасці, шчырасці, замілавання! Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)