пло́мба, ‑ы, ж.

1. Кавалак свінцу або якога‑н. пластычнага матэрыялу з адціснутым кляймом ці пячаццю, які прывешваецца да розных прадметаў, прыбораў, дзвярэй памяшканняў, вагонаў і пад. як забаронны знак. — Не будзем доўга гадаць, а самі паглядзім, што там такое, — сказаў начальнік вакзала і сарваў з дзвярэй вагона пломбу. Сяргейчык.

2. Кавалачак цвёрдага рэчыва, якім закладваецца дупло сапсаванага зуба. Цэментная пломба.

[Ад лац. plumbum — свінец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да крамы. Над жалезным крамным дахам узвышаўся верх будынка і вежа. Чорны.

2. Фабрычнага вырабу, куплены ў краме (пра матэрыю, вырабы з яе і пад.). Маці косы заплятала Новым, крамным касніком! Броўка. / у знач. наз. кра́мнае, ‑ага, н. Апрануты [дзед Юрка] ва ўсё крамнае: белая вышываная сарочка з чорнай камізэлькай, картовыя штаны, увабраныя ў юхтовыя боты. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лютава́ць, ‑тую, ‑туеш; ‑туе; незак.

1. Праяўляць лютасць, жорсткасць у дзеяннях, учынках. Дзед хварэў, бабка баялася нават выходзіць з дому: так лютавалі ў вёсцы гітлераўцы. Васілевіч.

2. Праяўляцца з вельмі вялікай сілай (пра мароз, завіруху і пад.). Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі маразы, вылі снежныя завірухі. Шамякін. Лютаваў вецер у начной цемры і сек па тварах дробным халодным дажджом. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разапрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.) Размякнуць, разбухнуць ад цяпла і вільгаці. Зерне разапрэла. □ [Барысаў] глядзеў з-пад рукі на лысыя курганы, на Сарочы лес. — Зямля разапрэла, дыміцца... Любата!.. Няхай.

2. Разм. Моцна спацець, распарыцца. Усе так разапрэлі, што пот цурком ліўся па тварах. Бядуля. [Люба] разапрэла ад пары з вядра, жмурыць вочы ад дыму. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руча́й, ‑я, м.

Невялікі, утвораны выхадам на паверхню падземных вод або сцёкам снегавых ці дажджавых вод, вадзяны паток. Наперадзе, пад навіссю альховых галін, булькатаў лясны ручай. Гамолка. Разгневаны паток вады дыбіўся, лез на [камяні], прасочваўся паміж імі дзесяткамі ручаёў. Шамякін. Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. Прымаўка. // Пра любую вадкасць, якая моцна цячэ, струменіцца. З маіх вачэй ліліся ручаі слёз. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́джанец, ‑нца, м.

Маладая дрэвавая расліна, вырашчаная з сеянцаў або чаранкоў у гадавальніку і прызначаная для перасадкі куды‑н. Людзі хоць і лічылі Пракопа дзіваком, але кожны стараўся ў яго, а ні ў кога іншага, купіць саджанец яблыні, грушы, вішні, слівы ці насенне кветак. Кавалёў. Прывёз хлапец з-пад Рагачова У кулундзінскія палі Сямейку саджанцаў вішнёвых, Каб тут дужэлі і раслі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спе́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Мілагучны, пявучы. Ціха гулі струны, прыглушаныя рукой. А голас з жорсткага рабіўся мяккі і спеўны. Караткевіч. З-за рога Турэмнай вуліцы вылецелі спеўныя гукі. Мурашка.

2. Які мае адносіны да спеву, песні; песенны. І ўзяўшы пад крыло яго, адразу ж аб’явіла [квактуха]: — Між намі геній, спеўных спраў мастак! Маеўскі. / у перан. ужыв. Навідавоку да паэта вярталася яго спеўная сіла. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спруцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Стаць халодным і цвёрдым; скарчанець, застыць (пра труп).

2. Памерці, акалець. Стары з-за крушні злажыўся з пістаноўкі, зараджанай куляй,.. і смальнуў. То немец і спруцянеў. Гурскі.

•••

Каб ты (ён, яна і пад.) спруцянеў — ужываецца як праклён. Голас у Саўкі быў сярдзіты, хрыплы ад кашлю: — Каб ты спруцянеў, каб ты, падла лапавухая. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счаса́ць 1, счашу, счэшаш, счэша; зак., што.

1. Зняць часаннем; вычасаць. Счасаць пух з труса.

2. Апрацаваць. ачысціць часаннем (лён, шэрсць і пад.). Счасаць воўну.

счаса́ць 2, счашу, счэшаш, счэша; зак., што.

1. Зняць часаннем верхні слой чаго‑н. ці шурпатасць. Счасаць кару з бервяна. // Апрацаваць што‑н. часаннем. Счасаць няроўнае месца дошкі.

2. Зрасходаваць пры часанні. Счасаць паляна на стружкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транспара́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Ліст з чорнымі лініямі, які падкладваецца пад нелінеены ліст паперы, каб пры пісьме былі роўныя радкі.

2. Нацягнутая на раму тканіна або папера з якім‑н. тэкстам ці малюнкам. Масква рыхтуецца да свята. Вясёлы гоман галасоў, Разгорнутыя транспаранты, Гірлянды залатых агнёў... Танк. Сягоння я клічнікам стаць гатовы на транспаранце: «Хай жыве мір ва ўсім свеце!» Барадулін.

[Фр. transparent.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)