а... 1, (а таксама аб..., аб’..., аба...), прыстаўка.

Абазначае: 1) пашырэнне дзеяння на ўсю паверхню прадмета, накіраванасць яго вакол або па краях прадмета: агарадзіць, агледзець, абяліць, акарыць, атынкаваць, ахапіць, акаваць, ахінуць, абпаліць, аб’ехаць, абабіць; 2) накіраванасць руху міма прадмета, абмінанне яго: абысці (лужыну), абагнуць (балота); 3) ахоп дзеяннем многіх асоб, прадметаў, пашырэнне дзеяння на ўсе прадметы, на ўсіх асоб: абабегаць (усе хаты), адарыць, абдзяліць (падарункамі); 4) празмернасць якога‑н. дзеяння: аб’есціся, абпаіць, абкарміць; 5) перавагу над кім‑, чым‑н. пры выкананні дзеяння: абагнаць, апярэдзіць; 6) (з часціцай ‑ся) наяўнасць недахопу, памылкі ў дзеянні: агаварыцца, абмовіцца; 7) забеспячэнне чым‑н. у працэсе дзеяння: абвадніць, аблясіць (сухія стэпы), аснасціць, абдзернаваць; 8) ператварэнне ў каго‑, што‑н., станаўленне кім‑н., наданне якіх‑н. уласцівасцей, якасцей (у выніку дзеяння): аграмадзіць, ашчаслівіць, ажаніць, ажывіць, абрадаваць; 9) дасягненне выніку дзеяння, стану: адзічэць, адубець, аўдавець, абрыдзець, апасці, асесці, ажывіцца, аблезці.

а... 2, (а таксама ан...), прыстаўка.

Абазначае адсутнасць прыметы, уласцівасці, паказанай у асноўная частцы слова (без прыстаўкі): амаральны, апалітычнасць, алагічны, анаэробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эскі́з, ‑а, м.

1. Першы, папярэдні накід малюнка, карціны ці асобнай яе часткі. Таксама не, — весела адказаў Коля і пачаў расказваць пра сённяшні ўрок малявання. Потым паказаў ёй [маці] свой эскіз казачнага дуба. Шыловіч. Каля дзесятка менш значных эцюдаў і эскізаў былі выстаўлены ў мастацкім магазіне, што таксама гарантавала пэўныя шансы. Васілевіч. // Першапачатковае афармленне скульптурнага твора, звычайна ў зменшаных памерах. Можна сказаць: ну, прыехаў паглядзець, пакідаць эскізы, а што датычыць скульптур — як удасца. Гроднеў. Сям-там, па кутках і прагалках, ціснуліся і другія незакончаныя або кінутыя работы ці толькі эскізы да іх — тулава, ногі, галава. Скрыган. // Накід, план літаратурнага ці музычнага твора. Некаторыя апавяданні Хвядоса Шынклера яшчэ носяць характар эскіза, замалёўкі. Арабей.

2. Малюнак, па якому ствараецца што‑н. (дэкарацыя, тэатральны касцюм і пад.). На маю просьбу памагчы нам аформіць спектакль, зрабіць эскізы касцюмаў Маша засмяялася. Шамякін. // Тэхнічны малюнак, выкананы ад рукі, з захаваннем асноўных правіл чарчэння, які змяшчае ўсе даныя для вырабу паказаных прадметаў. У архівах вялікага мастака выяўлены эскіз пральнай машыны. Матрунёнак.

[Фр. esquisse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адганашыць ’нарваць’ (Шат.) да ганошыць (гл.). Параўн. таксама ганобіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абык ’звычай, звычка’ (Нас.), абыкаць (Нас.) < аб‑вык, гл. таксама абыкласць ’звычай’ (Нас., Гарэц.), абыкла ’звычайна’ (КТС), абыклы ’звычайны’ (Нас., Касп., КТС, Яруш.), гл. таксама абычай (Шат., Нас., Сержп.). Вельмі архаічная форма. Параўн. серб.-харв. о̀бика ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рахце́ць ’кіпець, гатавацца’ (Сцяшк. Сл.), ряхце́ць ’тарахцець’ (Бяльк.). Утварэнне гукапераймальнага паходжання, параўн. рахтаць (гл.), параўн. таксама імітатыўнае ўкр. ряхті́ти ’бліскаць, мігцець’. Сюды ж таксама рахце́ць ’вельмі хацець’ (слонім., Жыв. НС), параўн. выраз аж дрыжыць — пра моцнае жаданне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

но́та¹, -ы, мн. -ы, нот, ж.

1. Умоўны графічны знак для запісу гукаў музыкі, а таксама гэты гук.

Высокая н.

Гучная н.

2. толькі мн. Тэкст музычнага твора ў нотным запісе.

Іграць па нотах.

3. перан. Тон, інтанацыя мовы, якія выражаюць якое-н. пачуццё.

Н. незадаволенасці ў голасе.

Як па нотах — без цяжкасцей, вельмі лёгка.

|| памянш. но́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. но́тны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́мера, -ы, мн. -ы, -мер, ж.

1. Ізаляванае памяшканне спецыяльнага прызначэння ў некаторых установах.

Дэзынфекцыйная к.

Турэмная к.

2. Закрытая прастора ў сярэдзіне якога-н. прыбора, машыны, збудавання, а таксама закрытая поласць унутры якога-н. органа.

Фатаграфічная к.

К. шлюза.

К. згарання ў рухавіку.

К. сэрца.

3. Фатаграфічны, кінематаграфічны ці тэлевізійны здымачны апарат (разм.).

Здымаць скрытай камерай.

4. Унутраная гумавая абалонка шыны, мяча, якая напаўняецца паветрам.

|| прым. ка́мерны, -ая, -ае (да 2 і 4 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даро́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. дарога.

Лясная д.

2. Прызначаная для хадзьбы вузкая дарога ў садах, парках і пад.

Пасыпаць дарожкі пяском.

3. У спартыўных збудаваннях, на аэрадромах: спецыяльна абсталяваная дыстанцыя (для бегу, плавання, узлёту).

Бегавая д.

Водная д.

Узлётная д.

4. Вузкі доўгі дыван, а таксама вузкі доўгі абрус.

Паслаць дывановую дарожку.

Карункавая д.

5. Рыбалоўная прылада ў выглядзе доўгага шнура з кручком і прынадай на канцы.

Злавіў шчупака на дарожку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галерэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.

1. Вузкі крыты калідор, які злучае часткі будынка, а таксама балкон уздоўж усяго будынка.

Будынкі злучаны прыгожай галерэяй.

2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад.

Г. запоўнена гледачамі.

3. Доўгі падземны ход у ваенных збудаваннях, пры горных работах.

4. Спецыяльна ўпарадкаванае памяшканне для выставы мастацкіх твораў.

Карцінная г.

5. перан., чаго. Пералік, шэраг, сістэма чаго-н.

Г. станоўчых вобразаў у рамане.

|| прым. галерэ́йны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каро́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. Невялікая скрынка (з кардону, дрэва, пластмасы і пад.), а таксама такая ж скрынка з якім-н. таварам, наборам якіх-н. прадметаў.

К. пячэння.

2. Каркас будынка.

К. дзевяціпавярховага дома.

Каробка хуткасцей — у розных машын: механізм для змены хуткасці і напрамку руху.

Чарапная каробка — тое, што і чэрап (у 1 знач.).

|| памянш. каро́бачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. каро́бачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)