зваро́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вядзе назад (пра шлях, дарогу). Увесь зваротны шлях абдумваў Барыс просьбу сясцёр і прапанову дырэкцыі волжскага прамысловага прадпрыемства. Лось.
2. Які паўтараецца, аднаўляецца (пра хваробу). Зваротны грып. Зваротны тыф.
3. Які трэба звярнуць, аддаць (пра грашовыя сродкі). Зваротная пазыка.
4. Які мае адносіны да суб’екта дзеяння. Зваротныя дзеясловы.
•••
Зваротны адрас гл. адрас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канцэнтрава́цца, ‑руецца; незак.
1. Збірацца, сцягвацца, групавацца ў адным якім‑н. месцы. Насельніцтва канцэнтруецца вакол гарадоў. // перан. Звяртацца, накіроўвацца на што‑н. (пра думкі, увагу і пад.). Гутаркі і жарты канцэнтраваліся пераважна каля Букрэевай асобы і яго ролі ў якасці «маладзіцы». Колас.
2. Згушчацца, насычацца (пра растворы).
3. Абагачацца (пра руды, горныя пароды).
4. Зал. да канцэнтраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак., каго-што, чаго, аб кім-чым, пра каго-што, з дадан. сказам.
Тое, што і пытаць. Чалавек з перавязанай рукой усё пытаўся: — Братцы, а ў вас немцаў часам нямашака? Лынькоў. І прагна пальцы з пальцамі спляталіся, І нічыйго дазволу не пыталіся. Макаль. Рыгор пытаўся [у доктаркі] пра жыццё, пра бальніцу, так, пустую размову заводзіў. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адме́рці, адамрэ; пр. адмёр, ‑мерла; зак.
Страціць жыццяздольнасці загінуць; стаць нежывым (пра часткі арганізма, расліны). Клеткі тканак адмерлі. Знізу сучкі на дрэве адмерлі. // перан. Страціць жыццяздольнасць; знікнуць (пра грамадскія з’явы, асаблівасці быту і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыву́ля, ‑і, ж.
Разм.
1. Пра крывую рэч, крывое дрэва. Трактары нашы Рэжуць барозны, Сохаў-крывуляў Мінуўся стогн слёзны. Купала.
2. Пра крывога; кульгавага чалавека.
3. Тое, што і крывулька (у 2, 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куслі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае здольнасць кусацца, джаліць (пра жывёл, насякомых). Ку слівы сабака. Куслівыя пчолы. // Пякучы (пра расліны). Куслівая крапіва. // перан. Які мае здольнасць дапячы, даняць чым‑н.; шкодны, зламысны. Куслівы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дуду́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ціха гаварыць, размаўляць. [Кума і баба] пачаставаліся ды сядзяць сабе, дудукаюць пра сёе, пра тое, а Жэнька дзіця купае. Крапіва. На прызбах пад хатамі сядзяць, дудукаюць дзяўчаткі і хлопцы-падлеткі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жана́ты, ‑ая, ‑ае.
Які ўступіў у шлюб, мае жонку; проціл. халасты (пра мужчыну). Падтрымаў старога дзеда Сын жанаты, Грышка. Колас. // толькі мн. Пра мужчыну і жанчыну, якія ўступілі ў шлюб. Яны жанатыя ўжо даўно.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жываро́дзячы, ‑ая, ‑ае.
Які дае патомства шляхам нараджэння жывых дзіцянят (пра жывёл, якім увогуле ўласціва адкладанне яец або ікры). Жывародзячая яшчарка. Жывародзячыя рыбы. // Пра расліны, насенне якіх здольна прарастаць на мацярынскай асобіне. Жывародзячыя расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазагара́цца, ‑аецца; зак.
1. Загарэцца, пачаць гарэць — пра ўсё, многае. Пазагараліся хаты. □ Пазагараліся кастры, ад іскры полымя гарыць. Дубоўка.
2. Пачаць свяціцца, блішчаць — пра ўсё, многае. Пазагараліся ліхтары на вуліцах. Пазагараліся зоркі на небе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)