паразганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разагнаць усё, многае або ўсіх, многіх. [Мікодым] выйшаў з хаты, калі паліцыянты паразганялі ўжо людзей. Сабаленка. Вецер не дзьме, а ірве, і дзівіцца можна, як не паразганяў ён нізкіх хмар. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўладко́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Уладкавацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Цяпер першачарговай стала задача выкрыць ворагаў Савецкай улады, якія паўладкоўваліся на работу ў савецкія ўстановы і там вялі тайную падрыўную дзейнасць. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўплята́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Уплесціся — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Пронька асмелілася і зноў наскочыла на Анэту. Тут і счапіліся і за валасы паўпляталіся. Колас. У ржэўнік парванымі .. ніткамі паўпляталася павуцінне. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазамярза́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Пакрыцца лёдам, замерзнуць — пра ўсё, многае. Рэкі пазамярзалі.
2. Загінуць ад холаду — пра ўсіх, многіх. // Моцна змерзнуць — пра ўсіх, многіх. [Яўген:] — Што, пазамярзалі седзячы?.. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадбіва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адбіцца, адкалоцца — пра ўсё, многае. Паадбіваліся ручкі на дзвярах.
2. Адстаць ад тых, з кім быў разам — пра ўсіх, многіх. Паадбіваліся авечкі ад статка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Адмыць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадмываць плямы. □ — Я пазаносіў у кладоўку посуд, пэндзлі, памог хлопцам паадмываць працавітыя рукі ад фарбы. Дубоўка. За колькі дзён на рэках паадмывала ад берагоў лёд. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выдраць, вырваць усё, многае. Павыдзіраць цвікі са сцен. □ [Рабінка:] — Я .. кожную скібу рукамі перабяру, увесь пырнік пальцамі з зямлі павыдзіраю. Паслядовіч. І рукамі і нагамі пачала адбівацца [жанчына], чалавеку ледзь вачэй не павыдзірала. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыскуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выскубці адно за другім усё, многае. Павыскубаць пер’е. □ Пагнуліся, пакурчыліся бярозы [на шляху].. Многа гадоў ветрам прасвістала па бярэзніку, а кожны гнуў, кожны патузаць хацеў за тонкія зялёныя каснікі. І павыскубалі гэтыя каснікі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагубля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Згубіць усё, многае або ўсіх, многіх. На ўскраіне лесу пастух пасвіў каровы; аднагучна звінелі начэпленыя на шыях у кароў званкі, — гэта рабілася для таго, каб не пагубляць у лесе жывёлу. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Узяць верх, перамагчы. Але Тодар з гэтым ніяк не мог пагадзіцца. Яму ўсе яшчэ думалася, што сабака ачуняе, перадужае сваю хваробу. Ляўданскі.
2. Падужаць усіх, многіх або ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)