пагні́сці, ‑гніе; пр. пагніў, ‑ніла, ‑ніло; зак.

Згнісці — пра ўсё, многае. За многа год пагніла на стрэхах салома. Чорны. У вайну шмат лесу выкацілі пажары. Немцы палілі яго ў блакады. Ад таго пажаўцеў, пасох, пагніў маладняк. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзю́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Разм.

1. Здзюбаць усё, многае (пра птушак). Галубы падзюбалі ўсе зярняты.

2. Дзюбаць некаторы час. // перан. Пастукаць. Следчы падзюбаў алоўкам у паперу, кінуў порсткі позірк на Янку. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазмярза́цца, ‑аецца; зак.

Змерзціся, зацвярдзець ад марозу — пра ўсё, многае. — Дык вы, цётка Хіма, спячыце як найбольш хлеба.. і закапайце яго ў снег, а мы прыедзем уночы і забяром. — Дык ён жа там, дзеткі мае, пазмярзаецца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазя́бліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Узараць пад зябліва ўсё, многае. Я прыкідваў у думках: калі ўдасца купіць каня, то яшчэ і жыта засеем і пазяблім на зіму. Якімовіч.

2. і без дап. Зябліць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; пр. пакраў, ‑крала, зак., каго-што.

Украсці ўсё, многае або ўсіх, многіх. — Выпусці маіх братоў, — кажа Іван. Навошта ты іх у астрозе трымаеш? [Кароль:] — Не выпушчу. Твае браты хацелі лепшых маіх коней пакрасці. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Курчыцца некаторы час. Толькі цяпер Юрка адчуў, што замёрз, і зябка пакурчыўся. Карпаў.

2. Скурчыцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Настачка ўбачыла, што лісце на клёнах каля дома пакурчылася. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змарнець — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

2. Марнець некаторы час. [Старая:] — І хвароба нейкая.. падступілася: прастудзіў галаву, памарнеў з год — і няма чалавека. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Перажыць усіх, многіх або ўсё, многае. Даўгавечны род. Гадоў па восемдзесят пяць, па дзевяноста, а ўсе жывуць. І ўсе жонак сваіх паперажывалі. Ермаловіч.

2. Перажываць, хвалявацца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрышпі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прышпіліць што‑н. у многіх месцах, прышпіліць усё, многае. [Сцёпа:] — У мяне ёсць кнопкі. Табе сто штук і мне сто. Ты пойдзеш па Падгорнай, а я па Крашчэнскай. Папрышпільваем [пракламацыі], як кажу. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

Абрабаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Раману з сынам, Маркам, не дазволіў уцячы пан. Даў стрэльбу і загадаў застацца ў пустой вёсцы, каб не парабавалі сялянскага набытку ліхія людзі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)