ізаба́ра, ‑ы, ж.
1. Лінія на карце, якая злучае месцы з аднолькавым атмасферным ціскам у пэўны час. Студзеньскія ізабары.
2. Лінія, якая графічна паказвае залежнасць паміж фізічнымі велічынямі пры пастаянным ціску.
[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і baros — цяжар, ціск.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ізатэ́рма, ‑ы, ж.
1. Лінія на карце, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай у пэўны час. Студзеньскія ізатэрмы.
2. Лінія, якая графічна паказвае залежнасць паміж фізічнымі велічынямі пры пастаяннай тэмпературы.
[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і therme — цеплыня.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
боршч, баршчу, м.
Негустая страва, прыгатаваная з буракоў, капусты, інш. агародніны і прыпраў. Украінскі боршч. □ У той жа час у Васілёвай хаце ўсе таксама сядзелі за сталом, ўпоцемку сёрбалі боршч. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́язь, ‑і, ж.
Адчуванне страху, небяспекі. З незразумелай бояззю, сцішаная і засмучаная, ішла.. [Поля] за Сашай у двор. Шамякін. Я перамог у сабе боязь і ва ўмоўлены час накіраваўся да генерала. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́яльнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто ўвесь час лаецца, любіць лаяцца. Тады ўжо ўсе цельшынцы і неслі свае грахі яшчэ больш грошнаму.. Мадэсту, які быў вельмі заўзяты п’яніца і лаяльнік. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
душагрэ́йка, ‑і, ДМ ‑грэйцы; Р мн. ‑грэек; ж.
Разм. Цёплая жакетка (звычайна на ваце, футры) без рукавоў. Арганізатары паездкі прадбачылі і гэта. Каму холадна — далі на час паездкі душагрэйкі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надо́ба, ‑ы, ж.
Абл. Розныя рэчы, патрэбныя ў надзённым жыцці. Тут быў страшэнны непарадак — На тое час быў перабору. Была адчынена камора І сені насцеж. Як папала Надоба розная стаяла. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няздо́льнасць, ‑і, ж.
Адсутнасць здольнасці, умення рабіць што‑н. [Бруно] пратрымаўся ў шэфах нядоўгі час і хутка быў вызвалены ад гэтых абавязкаў з прычыны яго поўнай няздольнасці наладзіць як след работу. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадвыка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Адвыкнуць ад каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Паадвыкалі ягняты ад матак. □ Мінуў час, і мы паадвыкалі ад дамоўкі, не вельмі нудзіліся па ёй. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пааджыва́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. Пражыць свой век — пра ўсіх, многіх. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адслужыць свой час — пра ўсё, многае.
2. Тое, што і паажываць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)