Тру́мкаць ‘трэнькаць, брынкаць струнамі’ (Шат., Сцяшк. Сл., Кал., ТС), ‘невыразна вымаўляць’ (ТС), тру́мкало ‘балбатлівы чалавек’ (Руб.), ‘скрыпка’ (ТС), сюды ж таксама перан. тру́мкаць ‘плакаць, ныць, раўці’ (ТС). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. тру́мкати ‘пачынаць плакаць (пра дзіця), безупынна ныць, балець (пра стомленыя ногі)’, параўн. таксама імітатыў трум‑трум (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 86). Гл. таксама трумцець, трымцець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мармоль ’нелюдзімы, негаваркі чалавек’ (ТСБМ), польск. сувальск. mormol ’мармыль, маўклівы’. Балтызм. Параўн. літ. marmãlius ’той, хто хутка і няясна, неразборліва гаворыць’. Параўн. таксама рус. калін. морму́лить ’ворчать’. Гл. таксама мармыль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тожтаксама’ (Некр. і Байк., Гарэц., Растарг., Сцяшк. Сл., Федар. 4), тож, то́жэ ’тс’ (ТС, Сл. ПЗБ), тож, то́же ’тс’ (Вруб.), то́жа ’тс’ (калінк., З нар. сл.; Жд. 1), то́жо ’тс’ (Сл. ПЗБ), тыж ’тс’ (зэльв., Нар. словатв.), ст.-бел. тожде ’так, таксама’ (Ст.-бел. лексікон), а таксама ў спалучэннях jak na tu ’як на зло’, tuoż tu, tuoż bo to ’значыцца, зразумела, сапраўды’ (Федар. 4), то́‑шта ’як жа’ (Воўк-Лев., Татарк.). Параўн. укр. дыял. тожтаксама’, рус. то́же, дыял. тож ’тс’, польск. toż ’тое самае’, ’ж, жа’, ’вось’, старое ’таксама, тое ж’, чэш. дыял. tož ’значыцца, вось жа’, славац. дыял. tož ’менавіта, значыцца’, славен. torej ’тс’, ст.-слав. тоже, тождетаксама, дакладна, так, сапраўды’. Прасл. *to‑že ’дакладна тое’, параўн. літ. taĩgi ’такім чынам, значыцца’, для некаторых форм, магчыма, *to‑dje (з часціцай *‑dje/*dʼe няяснага паходжання) ’таксама, такім жа чынам’ (ESSJ SG, 2, 693–694, 667; Бязлай, 4, 191, 203–204; Борысь, 630, 639). Гл. то, тое1, ж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фігу́ра, -ы, мн. -ы, -гу́р, ж.

1. У геаметрыі: частка плоскасці, абмежаваная замкнутай лініяй, а таксама наогул сукупнасць размешчаных пэўным чынам пунктаў, ліній, паверхней і цел.

2. Комплекс рухаў пры выкананні чаго-н. (у танцы, пры катанні на лыжах і пад.).

Першая ф. кадрылі.

3. Постаць чалавека або жывёлы ў скульптуры, жывапісе.

Скульптурная ф.

4. Пра чалавека (звычайна невядомага, незнаёмага ці кепска бачнага).

У цемнаце прайшлі тры фігуры.

5. Целасклад, а таксама знешнія абрысы, формы чалавека.

Дзяўчына з прыгожай фігурай.

6. перан. Пра чалавека як носьбіта якіх-н. якасцей, уласцівасцей.

Буйная палітычная ф.

Раней ён быў вялікай фігурай.

7. У шахматах: кароль, ферзь, ладцзя, слон і конь.

8. У гульні ў карты: старшая ігральная карта — валет, дама, кароль, туз.

9. Моўны зварот, стылістычны прыём, які надае мове асаблівую выразнасць.

Рытмічныя фігуры.

|| памянш. фігу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 3 і 5 знач.).

|| прым. фігу́рны, -ая, -ае (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ква́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, кварт і -аў, ж.

1. Даўнейшая мера аб’ёму вадкіх і сыпучых рэчываў (розная ў розных краінах).

2. Металічная пасудзіна з ручкай, роўная прыблізна гэтай меры.

3. У музыцы: чацвёртая ступень гамы, а таксама інтэрвал, які ахоплівае чатыры ступені.

|| памянш. ква́ртачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 2 знач.).

|| прым. ква́ртачны, -ая, -ае (да 2 знач.) і ква́ртавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вышыня́, -і́, мн. вышы́ні, вышы́нь, ж.

1. гл. высокі.

2. Прастора і адлегласць ад якога-н. пункта або зямлі ўверх.

Глядзець у вышыню.

Ляцець на вялікай вышыні.

Узняць на вялікую вышыню што-н. (таксама перан.)

3. Узвышша, пагорак.

Заняць вышыню.

Авалодаць вышынямі ваеннага майстэрства (перан.).

4. У матэматыцы: адрэзак прамой, які злучае вяршыню геаметрычнай фігуры з яе асновай (або прадаўжэннем асновы) і перпендыкулярны ёй.

В. трохвугольніка.

Быць на вышыні (разм.) — адпавядаць самым строгім патрабаванням.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гара́чы, -ая, -ае.

1. Які мае высокую тэмпературу, моцна нагрэты.

Гарачая пліта.

Гарачае лета.

Г. цэх (таксама перан.: увогуле шкодная вытворчасць). Падаць гарачае (наз.). Гарачая апрацоўка металаў.

2. перан. Поўны сілы, страсны, палкі.

Г. заступнік.

3. перан. Вельмі напружаны, які праходзіць у інтэнсіўным, напружаным рытме.

Гарачая работа.

Г. бой.

Гарачая пара жніва.

4. перан. Запальчывы, нястрыманы.

Гарачая галава — пра залішне паспешлівага, нястрыманага чалавека.

Па гарачых слядах — адразу.

Пад гарачую руку (разм.) — у момант злосці, раздражнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

борт, -а, М -рце, мн. барты́, барто́ў, м.

1. Бакавая сценка марскога або рачнога судна, самалёта.

Кінуць за б.

Апынуцца (аказацца) за бортам (таксама перан.: аказацца выключаным з якой-н. справы).

2. Сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і пад.

Барты грузавіка.

3. Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і пад.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.

|| памянш. бо́рцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. бартавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

від¹, -у, М аб відзе, на віду́, м.

1. Тое, што адкрываецца перад вачамі, перспектыва, а таксама адлюстраванне яе.

В. на мора.

Альбом з відамі Каўказа.

2. Тое, што і выгляд (у 1 знач.).

Спалоханы в. твару.

Стрэльба страціла ўжо былы колер і в.

3. мн., перан. Меркаванні; намер.

Віды на ўраджай.

Віды на будучае.

Паставіць на від каму — зрабіць папераджальную заўвагу, вымову.

|| прым. відавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Відавыя паштоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уле́зці, -зу, -зеш, -зе; уле́з, -зла; уле́зь; зак., у што.

1. Пранікнуць, забрацца ўнутр чаго-н.

У. ў кабіну.

У. ў аўтобус (увайсці; разм.). У. ў кішэню (таксама перан.: тайком; з мэтай украсці што-н.). Карова ўлезла ў шкоду.

2. Умясціцца ўнутры чаго-н.

Нага не ўлезла ў бот.

Кнігі ўлезлі ў чамадан.

3. Умяшацца ў якую-н. справу (разм.).

У. ў размову.

Колькі ўлезе (разм.) — уволю, колькі хочаш.

|| незак. ула́зіць, ула́жу, ула́зіш, ула́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)