Напатка́ць ’сустрэць’, ’натрапіць’ (Яруш., ТСБМ, Сл. ПЗБ), напаткацца ’сустрэцца твар у твар’ (Сцяшк.). Прыставачнае ўтварэнне ад *tykati ’тыкаць, кранаць, сутыкаць’, вядомага большасці славянскіх моў, параўн. яшчэ ў Насовіча патка́ць ’сустрэць выпадкова’, паткну́ць ’раптам наткнуцца на каго-небудзь’, паткну́цца ’выпадкова сутыкнуцца’ і інш., цяпер звычайна малаўжывальныя без дадатковага прэфікса (с‑, на-, гл. спаткаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Немаве́дама ’невядома’ (Сл. ПЗБ), німаве́дама ’тс’ (Янк. 1; бых., Янк. Мат.; Бяльк.). У Насовіча яшчэ як спалучэнне няма́ ве́дама, дзе ве́дама (вѣдомо) ’паведамленне’, да ве́даць. Той жа дзеяслоўны корань прадстаўлены ў німаве́д ’невядома’ (рэч., Карскі 2–3, 78), немове́дкі, немове́дзь ’тс’ (ТС), нымови́дь ’невядома, надта, неверагодна, страх, цуд’ (Клім.; кобр., Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нестыка́цца ’бываць вельмі рэдка’ (Гарэц.), ’не быць, рэдка паяўляецца’ (драг., З нар. сл.), не стыка́цца ’не бываць’: Два дні дома не стыкалася (ТС). Звычайна адносяць да стыка́цца (гл.), адно са значэнняў якога ’быць, знаходзіцца’: Я мала стыкаюся дома (лід., Сл. ПЗБ), параўн. таксама яшчэ ст.-слав. стъкати (stъkati) ’melden’ (Саднік-Айцэтмюлер, Handwört.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахмачы́ ’бахілы, скураныя лапці’ (Нас., Гарэц.). Відавочна, вытворнае ад бахма́ты (гл.). Параўн. значэнне гэтага апошняга ва ўкр. мове: ’мешкаваты (аб адзенні)’. Параўн. яшчэ рус. бахме́т ’касматы, махнаты і г. д.’, ’непаваротлівы’. Першапачаткова бахмачы́ — ’дрэнны, мешкаваты абутак’. Аб магчымасці j‑форм ад бахма́т‑ гл. Трубачоў, Происх., 57–58, (дзе прыводзяцца тапанімічныя назвы тыпу Бахмач).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бек ’князь’. Рус. бек, укр. бек і г. д. (балг. бег, серб.-харв. бе̏г, алб. beg, венг. bég). Запазычанне з цюрк. моў. Цюрк. слова — роднаснае тур. bey. Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 20; Шанскі, 1, Б, 82. Параўн. тур. (старое) beg, уйг. bäg, чагат. bäk і г. д. Гл. яшчэ Локач, 24; MESz, 1, 267.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бето́н. Рус. бето́н (з першай палавіны XIX ст.), укр. бето́н. Запазычанне з ням. Beton (або прама з франц. béton, якое з’яўляецца крыніцай і для ням., гл. Клюге, 71). Фасмер, 1, 162; Шанскі, 1, Б, 112, гл. яшчэ MESz, 1, 290–291. Франц. béton < лац. bitumen ’бітум’. Бел. слова запазычана, відаць, праз рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брадні́к ’від рыбалоўнай сеткі’ (БРС, Касп., Бір. Дзярж., Бяльк.), браднык ’тс’ (Лысенка, ССП). З брэдні́к (да асновы брэд‑; слав. *bred‑ брадзіць’, гл. брадзі́ць). Націск у бра́днык яўна другасны. Параўн. рус. бередни́к, бре́дник ’тс’, бре́день, укр. бре́день. Параўн. яшчэ Рудніцкі, 202. Брадні́к можа паходзіць і з бродні́к ’тс’ (параўн. палес. бродні́к ’тс’ — Крыв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абру́ч ’абруч, кольца’ (БРС, Нас., Касп.), абручык (Нас.), абручык ’кольца, якім замацоўваецца каса на касільне’ да obrǫčь < rǫka, гл. укр. обруч, ст.-рус. обручь, рус. ц.-слав. обрѧчь, чэш. abruč, польск. obręcz, славен. obrôć, серб.-харв. о̏бруч, балг. обръч ’абруч’. Параўн. літ. apýranke ’бранзалет’, ìrankis ’наручнік’, Траўтман, 237. Магчыма, яшчэ балта-славянская інавацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грак ’птушка грак’ (БРС, Шат., Касп.). Параўн. укр. грак, польск. grak ’тс’. Параўн. яшчэ балг. гра́ка ’варона’. Утварэнне ад слав. гукапераймальнага дзеяслова *grakati ’каркаць’, ’лаяць; крычаць, голасна размаўляць і да т. п.’ Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 102–103; Фасмер, 1, 451. Сюды ж і бел. гра́кнуць ’грукнуць’, гра́кнуцца ’ўпасці’ (БРС, Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіе́на ’гіена’ (БРС). Рус. гие́на, укр. гіє́на. Запазычана ў рус. мове ў XVIII ст. з лац. hyaena або ням. Hyäne (раней у XI ст. было і непасрэднае запазычанне з грэч. мовы — уена). Бел. і ўкр. у новыя часы, відаць, з рус. Параўн. Шанскі, 1, Г, 71–72. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 405.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)