Піхе́нь ’чалавек, якога трэба падштурхоўваць да справы, працы’ (Нас.). Да піхаць ’штурхаць’ (гл.). Параўн. таксама пех (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Млю́га ’млявы, слабы чалавек’ (зэльв., Жыв. сл.). Да млець (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 66.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магу́т ’вельмі дужы, здаровы чалавек’ (Крывіч, IV) — праславянскі архаізм. З прасл. mog‑ǫ‑tъ < mog‑ti ’магчы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маку́ра (экспр.) ’вялы, нехлямяжны чалавек’ (Нас., 288) Няясна. Відаць, роднаснае да ўкр. маг̌ро́ ’вол з адным ядром’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасія́н ’люты чалавек’ (пін., Сл. Брэс.). Утворана ад пасія 2 (гл.) і суф. -ян, як, магчыма, грубіян.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́трашчка ’чалавек з вытарашчанымі, вылупленымі вачамі’ (Шат.). Укр. витршца́ка ’тс’. Ад вытрашчыць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ды́мба ’высокі, нязграбны чалавек’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з літ. dìmba ’хто высокі’ (так Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Курдзе́ль ’малы ростам чалавек’ (Жыв. сл.). Да курдаты (гл.). Суфіксацыя, як гарбаты — гарбель (Сцяцко, Афікс. наз., 98).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́шпель ’чалавек невялікага росту’ (Цыхун). Параўн. польск. kuszpiel ’маленькі ножык’ < літ. kušpielis ’тс’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73–74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ківа́ла ’чалавек, якому даручана сцерагчы што-небудзь і даваць знак іншым’, ’кепскі працаўнік’ (Нас.). Да ківаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)