спрактыкава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; зак.

Набыць вопыт, навык у якой-н. справе.

С. ў рашэнні задач па фізіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталя́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Рабочы, спецыяліст па апрацоўцы дрэва і вырабаў з яго.

|| прым. сталя́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суко́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст па вырабе сукнаў.

2. Гандляр сукном або ўладальнік суконнай фабрыкі (уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таксі́, нескл., н.

Легкавы або грузавы аўтамабіль, прызначаны для перавозкі пасажыраў або грузаў з аплатай па таксометры.

Легкавое т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саксафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Медны духавы музычны інструмент, па тэмбры блізкі да кларнета.

|| прым. саксафо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаадво́льны, -ая, -ае.

Які ўзнікае адвольна, сам па сабе, без уздзеяння звонку.

С. рух малекул.

|| наз. самаадво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сан...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «санітарны», напр.: санпрапускнік, санінспектар, санурач, санпост, сантэхніка, санбат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнаста́йны, -ая, -ае.

Неаднолькавы з іншым (іншымі) па якіх-н. прыкметах.

Разнастайныя людзі.

Разнастайныя ўражанні.

|| наз. разнаста́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўнасі́льны, -ая, -ае.

Аднолькавы з кім-, чым-н. па сіле, магутнасці.

Раўнасільныя барцы.

Раўнасільныя арміі.

|| наз. раўнасі́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́знуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. гл. рэзаць.

2. Моцна ўдарыць чым-н.

Р. калом па спіне.