Барыто́н. Рус. барито́н, укр. барито́н. Запазычанне з франц. baryton ’тс’ (італ. barítono не вельмі падыходзіць як крыніца з сваім націскам). Параўн. Шанскі, 1, Б, 45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бензі́н. Рус. бензи́н, укр. бензи́н. Запазычанне з франц. benzine (а гэта з с.-лац. benzoe < араб.). Локач, 106; Фасмер, 1, 151; Шанскі, 1, Б, 91.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блажэ́нны (БРС). Як і рус. блаже́нный, запазычанне з ц.-слав. (блаженъ). Бел. слова запазычана, магчыма, праз рус. Параўн. Фасмер, 1, 171; Шанскі, 1, Б, 134.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Краке́т ’гульня, у якой драўляныя шары праводзяцца праз драцяныя варотны ўдарамі драўляных малаткоў’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. крокет з англ. croquet (Шанскі, 2, 8, 402).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адміра́л (БРС). Новае запазычанне праз рус. адмирал (Крукоўскі, Уплыў, 82) з шведскага. Шанскі, 1, А, 48. Параўн. Фогарашы, SSlav., 4, 63. Інакш Фасмер, 1, 62.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Душ ’душ’ (БРС). Рус. душ, укр. душ ’тс’. Першакрыніцай з’яўляецца франц. douche ’тс’ (< італ. doccia). Фасмер, 1, 556; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 217–218.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыліжа́нс ’дыліжанс’ (БРС). Праз рус. дилижа́нс ’тс’ з франц. diligence ’тс’ (< voiture de diligence). Гл. Фасмер, 1, 514–515; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 121.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыск ’дыск’ (БРС). Рус. диск, укр. диск. Запазычанне з франц. disque ’тс’ (< лац. discus < грэч.). Гл. Фасмер, 1, 515; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 128.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́мпарт ’увоз у якую-н. краіну тавараў з-за мяжы’ (ТСБМ). Запазычанне з англ. import праз рус. мову ў XX ст. (Шанскі, 2, I, 60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ініцыя́лы. Запазычана праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 77). У рускай з канца XIX ст. з франц. initial ’пачатковы’ < лац. initialis ’тс’ (Шанскі, 2, I, 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)