Заня́так ’справа; урок’. Ад дзеяслова *za(n)ę‑ti утварыўся дзеепрыемнік *zanęt‑, да якога далучаны суфікс ‑ъk‑ъ, у той час як рус., укр. формы занятие (‑я), заняття утвораны з суф. *‑ij‑e, як і ў польск. (без ‑n‑, што ўстаўлялася пад уплывам прэфіксаў *sъn‑, *kъn‑) zajęcie ’тс’. Аснова *za(n)‑ę‑ ўключае корань *ę‑//*im‑//*em‑; гл. узяць, ёмкі і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пана́трыцьузяць за правіла рабіць што-н. дрэннае (пра чалавека, жывёлу)’ (Янк.), ’прызвычаіцца’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. У якасці параўнаўчага матэрыялу можна прывесці толькі польск. дыял. ponatrzać ’паўтараць у гневе адно і тое ж’. Прымаючы пад увагу семантыку чэш. dotěrný ’надакучлівы, назойлівы’, якое з’яўляецца вытворным ад terti (церці) (Махэк₂, 658 і наст.), відаць, бел. і польск. словы магчыма звязаць з гэтым коранем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазы́ка, ‑і, ДМ ‑зыцы, ж.

1. Грашовая аперацыя, якая заключаецца ў тым, што некаторая сума грошай бярэцца ў доўг на пэўных умовах звароту. Дзяржаўная ўнутраная пазыка. Узяць пазыку. Выплаціць пазыку.

2. Выдача ў доўг на пэўных умовах грошай, рэчаў і інш., а таксама грошы, рэчы і інш., узятыя ў доўг. Сярэднія сяляне і вясковая бедната, атрымліваючы пазыку ад банка і не маючы магчымасці расплаціцца, часта трацілі зямлю і маёмасць. «Весці». А што калі б Ладуцька для пачатку паспрабаваў узяць у дзяржавы грашовую пазыку? Краўчанка. Дзяржава дала насенную пазыку. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апяку́нства, ‑а, н.

1. Абавязкі па апецы. Узяць каго‑н. пад сваё апякунства.

2. перан. Дакучлівы клопат аб кім‑н., нагляд за кім‑н. Аднак Сяргей не змог доўга цярпець такога апякунства і ўмяшання ў яго сямейныя, справы. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.

Узяць (браць) у арэнду. Першыя часы побыту дома Лабановіч хадзіў па полі, што яны арандавалі ад скарбу, аглядаў засевы збожжа. Колас. Дзед арандаваў старую сялянскую хатку з гародам для бульбы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недабра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце; зак., што, чаго і без дап.

Узяць, набраць менш, чым меркавалася, павінна было быць. Недабраць ўраджаю. Недабраць балаў на экзаменах. □ Лета было гнілое, такое нявартае, што і старыя не помняць. Кармоў недабралі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабраха́ць, ‑брашу, ‑брэшаш, ‑брэша; зак., каго-што.

Разм. Брахаць даўжэй за каго‑н., узяць верх у брахні. Ажно са скуры лезлі, каб перабрахаць адна другую.. [газеты] «Слова» і «Дзённік Віленскі» — орган дэфензівы і рэакцыянераў. Машара. Сабака сабакі не перабрэша. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Набраць, узяць з сабою вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.

2. Набыць, накупляць многа чаго‑н. Панабіраць матэрыі ў магазіне. □ Быў добры ўраджай на жалуды. Панабіралі людзі іх тады хто колькі мог. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дазва́ння нареч. соверше́нно, до́чиста; (о сгоревшем — ещё) дотла́; (о разрушенном — ещё) до основа́ния;

узя́ць усё д. — взять абсолю́тно всё, взять всё до́чиста

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пору́ка пару́ка, -кі ж.; (ручательство) зару́ка, -кі ж.;

взять (отпусти́ть) на пору́ки узя́ць (адпусці́ць) на пару́кі;

кругова́я пору́ка кругава́я пару́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)