ю́нкер, ‑а, м.

1. У рускай арміі і ва флоце да палавіны 60‑х гг. 19 ст. — вальнапісаны радавога саставу або унтэр-афіцэр з дваран, які, праслужыўшы пэўны тэрмін і вытрымаўшы экзамен, мог стаць афіцэрам.

2. У царскай Расіі — выхаванец ваеннага вучылішча, якое рыхтавала афіцэраў.

3. Буйны землеўладальнік-дваранін у феадальнай Прусіі; буйны нямецкі памешчык увогуле.

[Ням. Junker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гамбі́ттэрмін шахматнай гульні’ (БРС). Рус. гамби́т, укр. гамбі́т. Першакрыніцай з’яўляецца франц. gambit ’тс’ (а гэта з іт. gambetto, дакладней, dare il gambetto ’даць падножку’). Гл. Шанскі, 1, Г, 24. Бел. і ўкр. словы, відавочна, запазычаны непасрэдна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віда́ць, у форме інф., у знач. вык.

1. Можна бачыць, разгледзець.

Адсюль усё добра в.

Блізка в., ды далёка дыбаць (прыказка).

2. Можна разумець.

Сэнс байкі добра в.

3. Быць відавочным, вынікаць.

З гэтага в., што работа скончана ў тэрмін.

4. у знач. пабочн. сл. Як здаецца, мабыць, напэўна.

В., прыйдзецца ехаць аднаму.

Ад зямлі не відаць (разм.) — вельмі маленькага росту.

Відам не відаць (разм.) — ніякіх прымет, нідзе не відаць.

Па ўсім відаць або як відаць — напэўна, відавочна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́ры, -ая, -ае.

1. Які адбываецца з вялікай скорасцю, у кароткі прамежак часу; які мае вялікую скорасць.

С. ход.

С. цягнік.

Скоры (наз.) прыбывае да першай платформы.

Скора (прысл.) ідзе.

2. перан. Здольны хутка працаваць, дзейнічаць; схільны спяшацца (разм.).

С. ў рабоце.

Да стала — с., а на сенажаць — хворы (прыказка).

3. Які адбываецца ў кароткі час, тэрмін.

С. ад’езд.

4. Які павінен адбыцца хутка.

Да скорага спаткання!

На скорую руку (зрабіць што-н.; разм.) — хутка і неакуратна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Муфлон ’дзікі горны баран, які сустракаецца на астравах Міжземнага мора, Ovis musimon Schreb’. (ТСБМ), ’нязграбны чалавек’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Кніжны тэрмін, запазычаны з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 88); у гаворках, відаць, з польск. muflon ’муфлон’, якое з франц. mouflon < італ. mufflone ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маёмасць, ма́емасць, ма́імысьць ’рэчы, прадметы, каштоўнасці, якія знаходзяцца ў чыім-небудзь уладанні’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Бяльк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне ад маёмы, маімый ’наяўны, той, што ёсць’ (Бяльк.), як вядомы, знаёмы і суф. ‑асць. Сюды ж навуковы тэрмін — новаўтварэнне (калька) маёмасны ’звязаны з уладаннем’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарок ’прадвызначэнне, наканаванне’ (Гарэц.), ’прызначэнне, лёс’ (Др.), а таксама нарокам ’спецыяльна, наўмысна’ (Чач., Нас., Гарэц., Бяльк.), ’жартам’ (Чач., Нас., Яруш.), наракава́ць ’прадвызначыць лёсам’ (Нас.); рус. нарок ’зарок, клятва; намер, мэта’, ’паклёп, нагавор; няпраўда, ілжа; хвароба ад дрэнных вачэй’, польск. narok ’бачнасць’, ’намер’, ’абавязак пэўных паслуг для сярэднявечнага горада’, чэш. nárok ’прэтэнзія (юрыдычны тэрмін)’, славац. ’намер’, славен. nárokтэрмін, вызначаны дзень’, серб.-харв. на́рок ’прызначэнне, пастанова’, ’шчасце’, балг. дыял. на́рок ’прадузятасць; наўмысна ствараемы настрой супраць каго-небудзь’, нароча ’наўмысна абвінаваціць’, ст.-слав. нарокъ ’голас (за або супраць)’, нарокомь ’па імені’. З *na і *rokъ (ад *rekti ’сказаць’), гл. рэкнуць (Міклашыч, 274; Фасмер, 3, 45; Махэк₂, 300; Бязлай, 2, 215; Скок, 3, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Няро́знак, нырознак ’няздатны чалавек’ (Сл. Брэс.). Відаць, да знак, знаць (гл.), параўн. укр. нероззнака ’недасведчаны, нязнайка’, польск. nierozeznany ’недасведчаны, непаінфармаваны’ і пад. Сюды ж, відаць, і ганчарны тэрмін нэрознак ’сярэдні гаршчок’ (Вярэн.), г. зн. ’нявызначаных памераў (паміж вялікім і малым)’. Параўн. таксама няўрознак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́тад, метода ’спосаб даследавання рэчаў у якой-небудзь галіне дзейнасці’ (ТСБМ). З польск. metoda ’тс’. Магчыма і другаснае запазычанне з рус. метод ’тс’ (як навуковы тэрмін). Аднак у рус. мове — з польск. ці англ. (Фасмер, 2, 610). Крукоўскі (Уплыў, 77) лічыць, што гэта русізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Непадле́глы ’незалежны’ (БРС, ТСБМ), непадле́гласць ’незалежнасць, самастойнасць’ (там жа), неподле́глый ’незалежны, свабодны; непадуладны, непадначалены’ (пач. XVI ст., КГС). Хутчэй за ўсё запазычана з польск. niepodległy, niepodległość ’тс’ як юрыдычны тэрмін, чым тлумачыцца адсутнасць у гаворках, параўн. дыял. подлега́ць ’падыходзіць’, подле́гці ’падкаціцца, падлашчыцца’ (ТС) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)