нявы́крутка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Разм. Цяжкае або бязвыхаднае становішча. Пэўны час пасля вайны ў людзей была нявыкрутка з сенам для сваіх кароў. Ракітны. [Ваўчок:] — Ці мала выпадкаў, калі я даю транспарт раённым арганізацыям. Нявыкрутка якая, папросяць, што ж зробіш — калі ласка, чаму не даць... Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злачы́нства, ‑а, н.
Грамадска небяспечнае дзеянне (або бяздзеянне), якое парушае закон і падлягае крымінальнай адказнасці. Крымінальнае злачынства. Дзяржаўнае злачынства. Ваеннае злачынства. □ Філістовіч яшчэ пэўны час спрабаваў выкручвацца, але вопытны следчы крок за крокам выкрываў усё новыя злачынствы былога гітлераўскага служкі. Паслядовіч.
•••
На месцы злачынства гл. месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэзідэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. У некаторых краінах — выбраны на пэўны тэрмін кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт ЗША. Прэзідэнт Францыі.
2. Старшыня, абраны для кіравання арганізацыяй, установай. Прэзідэнт Акадэміі навук БССР. □ Міністр фінансаў Роберт Андэрсан да прызначэння на гэтую пасаду быў прэзідэнтам буйнейшай нікелевай амерыкана-канадскай карпарацыі. Лушчыцкі.
[Ад лац. praesidens, praesidentis — які сядзіць наперадзе, які старшынствуе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скрэ́дама (скрэ́дома) ‘невядома куды, дзе (пайсці, загінуць)’: пропаў скрэ́дома (Альп.). Вытворнае ад скрада́цца ‘красціся’ прыслоўе па тыпу крадко́м, укр. крадько́ма ‘хаваючыся, скрытна’, параўн. скра́дка ‘схованка’ (Цыхун, PC, 2006, 10, 21); словаўтваральны тып, вядомы паўднёвым (параўн. славен. mukoma ‘з цяжкасцю’) і ўсходнім славянам, сустракаецца ў старабеларускай пісьменнасці пры ўтварэнні слоў, якія абазначаюць пэўны час, напрыклад, лягомо ‘час, калі кладуцца спаць’, гл. Дзенісенка, Псковские говоры, 1979, 4–8.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адкасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак.
1. Пракасіць каля чаго‑н. Адкасіць ад мяжы.
2. Адпрацаваць на касьбе за што‑н. [Мышкін:] — Улетку ці адажне жонка, ці сам адкосіш, няхай ужо, па-суседску разлічымся. Галавач.
3. Перастаць касіць, зрабіўшы норму або страціўшы сілы.
4. Пакасіць пэўны час. Тры дні адкасіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абарача́льнасць 1, ‑і, ж.
1. Спец. Перамяшчэнне транспартных сродкаў туды і назад, рух са зваротам да зыходнага месца за пэўны прамежак часу. Абарачальнасць вагонаў.
2. Праходжанне тавараў, грошай і пад. праз абарот (у 3 знач.). Абарачальнасць абаротных сродкаў.
абарача́льнасць 2, ‑і, ж.
Спец. Уласцівасць абарачальнага. Абарачальнасць хімічных рэакцый.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разматлашы́ць, ‑лашу, ‑лошыш, ‑лошыць; зак., што.
Разм.
1. Падраць на шматкі; разнесці па частках, на часткі. Разматлашыць хустку. □ [Валерый:] — Значыць, праўду кажуць: «Смеласць гарады бярэ». Адны смелыя захапілі Сураж, няхай сабе хоць на пэўны час, а другія цэлы артылерыйскі склад разматлашылі. Якімовіч.
2. Давесці да бязладнага стану; зрабіць раскудлачаным, растрапаным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спана́трыць ‘унадзіцца’ (Жд. 2), ‘прызвычаіцца, прывыкнуць, прывучыць’ (Скарбы, Юрч.), ‘вынюхаць, адчуць карысць’ (Арх. Федар.), ‘разабрацца, зразумець праз пэўны час’ (ашм., Стан.), ‘здагадацца, скеміць’ (Варл., Сл. ПЗБ), спана́трываць ‘разумець’ (Касп.), спынутрува́цца ‘ўнадзіцца’ (Бяльк.), спапатрава́ць ‘паназіраць’ (Сл. ПЗБ). Параўн. балг. дыял. спантре́вам ‘разумець’, адносіны да якога застаюцца няяснымі. Да панатрыць (гл.), няяснага паходжання. Аўтары Сл. ПЗБ (4, 529) параўноўваюць з польск. spenetrować ‘агледзець, высачыць’, што з лац. penetrare ‘пранікаць, дасягаць, урывацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зака́знік, ‑а, м.
Род запаведніка, у якім поўнае або частковае выкарыстанне прыродных багаццяў (паляванне, рыбная лоўля, высечка лесу і пад.) забараняецца звычайна толькі на пэўны тэрмін. У сваім натуральным, першабытным, некранутым стане прырода Палесся з яе дзікім жывёльным, птушыным і раслінным светам будзе захоўвацца ў запаведніках і шматлікіх заказніках. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Няпэ́ўны ’недабраякасны (пра насенне)’ (Сл. ЦРБ), ’ненадзейны, нявызначаны’ (Касп.), няпе́ўны (непевний) ’неверагодны, ненадзейны’ (Нас., Юрч. НВС), няпеўны, ніпе́ўны ’няякасны (пра расліны і насенне); слабасільны (пра дзіця)’ (Мат. Гом.), ніпеўны ’кволы, хваравіты, слабы; нядобры, няўдалы’ (магіл., Нар. словатв.; глус., парыц., Янк. Мат.). Як і літаратурная няпэ́ўны ’нявызначаны, неакрэслены, ненадзейны’ (ТСБМ), ад пэ́ўны (гл.). Фантастычна Фёдарава (Вопросы диалектологии и истории языка. Душанбе, 1984, 91) — з комі нюп ’пакаты, нізкі (пра плечы)’, нюпусьны ’спасці (пра бакі), падвесці (жывот)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)