По́слуга ’прыслуга, наймічка’ (Бяльк.), параўн. укр. послуга ’служба, паслуга’, польск. posługa ’выкананне задання гаспадара’ і ’служка, чэлядзь, прыслуга’, славац. posluhovaľпрацаваць прыслугай, гувернанткай’, славен. poslužiti ’служыць, абслужыць’. Да служыць (гл.), як прыслуга ад прыслужваць. Няясным застаецца словаўтварэнне з націскной прыстаўкай по-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

барахлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Разм. Працаваць кепска, з перабоямі (пра маторы, механізмы і інш.). А тут — неспадзяванасць: не працаваў Сямёнаў станок. — Што здарылася? — кінуліся да яго майстар і брыгадзір. — Пачынае барахліць; калі не паправіць, можна вывесці са строю. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адыхо́длівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны хутка забываць крыўду, супакойвацца пасля гневу, злосці. Адыходлівае сэрца. □ Бацька ў злосці быў чалавек не зацяты — наадварот, вельмі адыходлівы. Сабаленка. Працаваць трэба было разам, ды Шаліма і не ўмеў доўга трымаць злосці, быў на дзіва адыходлівы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натхня́льны, ‑ая, ‑ае.

Які абуджае, выклікае натхненне. Падцягнуўся калектыў, вялікі давер натхняў, бадзёрыў. Узялі абавязацельствы працаваць яшчэ лепш, каб яшчэ больш было надзеі неўзабаве звацца ўдарнікамі камуністычнай працы. А тут яшчэ адзін натхняльны стымул: полацкія калегі выклікалі на спаборніцтва. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.

Працаваць некаторы час. Папрацавала.. [Вера Адамаўна] у нас усяго два гады. Дзесяты клас мне зноў давялося выпускаць. Ермаловіч. // Прыкласці намаганні, энергію для выканання чаго‑н. Сход быў як сход, людзей многа было — відно, што актыў папрацаваў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўвало́ка, ‑і, ДМ ‑лоцы, ж.

Уст. Былая мера зямлі, роўная палавіне валокі. — Я буду працаваць на той паўвалоцы зямлі, якую і буду прасіць вас пакінуць за мною... Чарот. Як бліжэйшыя сваякі, яны арандавалі Гарасімаву паўвалоку па чвэрці кожны. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацо́ўнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Займацца якой‑н. дзейнасцю, працаваць сумесна з кім‑н. Беларускія буржуазныя нацыяналісты актыўна супрацоўнічалі з акупантамі. Гіст. бел. сав. літ.

2. Быць супрацоўнікам якой‑н. установы або органа друку. [Максім Танк] .. стала супрацоцнічаў у абласных газетах. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утамі́цца, утамлюся, утомішся, утоміцца; зак.

Адчуць утомленасць; стаміцца, змарыцца. — Утаміўся ты? — спытаў Васіль. — На другой змене цяжэй працаваць. — Не, — адказаў Піліп.. Трошкі рукі ў плячах чутны, а больш нічога. Кулакоўскі. Вывезлі гною ў гэты дзень дзяўчаты мала. А ўтаміліся добра... Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ленца́ с ленцо́й разг. а) прил. ленава́ты, гультаява́ты; б) нареч. ляну́ючыся, гультаява́та;

быть с ленцо́й быць гультаява́тым;

рабо́тать с ленцой працава́ць ляну́ючыся (гультаява́та).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гарава́ць ’бедаваць, цярпець нястачы’ (БРС, Касп.). Рус. горева́ть, укр. горюва́ти. З іншых слав. моў Махэк₂ (176) прыводзіць чэш. дыял. horovati (гл.). Вытворнае ад зыходнага *gorʼe (гл. гора). Янк. (III) прыводзіць гарава́ць з іншай семантыкай: «працаваць працягла, настойліва» (развіццё такой семантыкі не патрабуе тлумачэння).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)