мак, ‑у, м.

1. Расліна з высокім сцяблом і вялікімі, часцей за ўсё чырвонымі кветкамі, плод якой мае выгляд каробачкі з дробным насеннем.

2. зб. Насенне гэтай расліны, якое ідзе ў ежу. Піражкі з макам.

•••

Рассыпацца дробным макам гл. рассыпацца.

Сесці макам гл. сесці.

Сыпаць макам гл. сыпаць.

Таўчы мак гл. таўчы.

Як маку — вельмі многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрукт, ‑а, М ‑кце, м.

1. звычайна мн. (фру́кты, ‑аў). Ядомы плод некаторых дрэў і кустоў. У гэтай мясцовасці шмат апельсінавых садоў і рысавых палёў. Увесь год свежыя фрукты, яркія кветкі. В. Вольскі.

2. перан. Разм. пагард. Пра чалавека з адмоўнымі якасцямі; тып, суб’ект. Бач ты, фрукт! Яшчэ малако на губах не абсохла, а павучае ўжо, куранё! Каршукоў.

[Лац. fructus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́таўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.

1. Сорт яблыні, якая дае буйныя, кісла-салодкія яблыкі. Пасадзіць цітаўку. □ На чатырох падводах прывезлі свой сад. Дрэўца ў дрэўца. Антонаўкі, ракеты, цітаўкі. Жычка.

2. Плод гэтай яблыні. Яблыкі ў Вяршковых стаялі.. на ўслоне пасярод двара: два бульбовыя кашы — адзін: з сыпкімі летнімі грушамі, а другі з чырванабокімі цітаўкамі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпло́д ’нованароджанае патомства (пераважна свойскіх жывёл або жывёл, якія маюць гаспадарчае значэнне); прырост у свойскіх жывёл’ (ТСБМ, ТС), ’пазашлюбнае дзіця’ (Сл. ПЗБ), на прыпло́дак: ’на развод’ (Нар. Гом.). Рус. припло́д ’нованароджанае патомства, прырост у свойскіх жывёл’, дыял. припло́док ’дзіцяня жывёлы’, укр. приплі́д, приплі́док ’прыплод’, польск. przypłodek ’тс’. Вытворныя з нулявым суфіксам і суфіксам ‑ак ад *прыпладзіць < пладзіць < плод (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супо́л ’вузел на нітцы, вяроўцы і інш.’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. supeł ’вузел’, форма з мазурэннем; у гаворках таксама szupeł, szypuł/sypuł, каш. šipeł ’тс’ і г. д. Борысь (587) мяркуе аб сувязі з szypułka ’сцябло, на якім знаходзіцца кветка або плод’ і прапаноўвае як пераходнае звяно значэнне ’завязь (кветкі або садавіны), якая мае форму звітага шарыка, вузла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бэ́ра, ‑ы, ж.

1. Пашыраны ў Беларусі сорт позняй грушы, якая прыносіць буйныя жоўтыя салодкія плады. Ужо апранаючыся, [Коля] глянуў праз акно ў садок: ці калыша там вецер галінкі маладых бэр і антонавак? Якімовіч.

2. Плод гэтай грушы. Ранішнімі першымі замаразкамі мерзлі перад вокнамі спелыя бэры. Чорны.

•••

Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны сорт грушы.

Слуцкая бэра — сорт бэры, якая распаўсюджана ў Беларусі на Случчыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грана́т 1, ‑а, М ‑наце, м.

1. Паўднёвае фруктовае дрэва або куст сямейства гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі.

2. Круглы ярка-чырвоны плод гэтай расліны з вялікай колькасцю насення, пакрытага чырвонай сакавітай кісла-салодкай мякаццю. Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна, бы яблыкі, дрэва абселі. Купала.

[Лац. granatum.]

грана́т 2, ‑у, М ‑наце, м.

Каштоўны камень цёмна-чырвонага, чырванавата-зялёнага або амаль чорнага колеру.

[Лац. granatum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бараві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да баравіна. Ад чыгункі да самай шашы Таня, як бывалы чалавек, ведала тут кожную палянку, кожную баравінку, кожнае балотца. Грамовіч.

2. Сорт летняй яблыні, на якой растуць буйныя, светла-жоўтыя з паласатым румянцам кісла-салодкія яблыкі.

3. Плод гэтага дрэва. Налітыя вераснем, ірдзеюць пепінкі шафранныя, папяроўкі, штрэйфлінгі, баравінкі. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насе́ннік, ‑а, м.

1. Расліна або яе плод, пакінуты на насенне. Тытунь-насеннік. Агурок-насеннік. □ [Дзяўчына] была на дзялянцы, прарывала бурачкі, даглядала насеннікі. Сабаленка. // Дрэва, якое пакідаецца для абсемянення высечанага ўчастка лесу. Дуб-насеннік.

2. Спец. Участак, прызначаны для вырошчвання раслін на насенне. — Паважаны Аксён Верамеевіч, не ўсякая трава ідзе на насенне. Вунь у нас насеннікі, — паказаў Варанецкі за канаву. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́ля, ‑і, ж.

1. Летні сорт ігруш з вялікімі і салодкімі пладамі.

2. Плод гэтай ігрушы. На грушы каля ганку Вісяць цяжкія дулі. Калачынскі.

3. Разм. груб. Кукіш, фіга. [Халуста] паказаў Настулі кулак, а яна яму дулю, і гутарка на гэтым кончылася. Чарнышэвіч.

•••

Даць (паднесці, паказаць) дулю гл. даць.

Дулю з’есці гл. з’есці.

Дулю табе (яму, ім і пад.) пад нос — лаянкавы выраз для катэгарычнага аднаўлення або нязгоды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)