аго́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Набыць што‑н. з вялікімі цяжкасцямі. [Гушка] адчуў, як радасная надзея яго ўсяго ўскалыхнула: сярод добрых людзей, разам з імі, ён як-небудзь агорае сабе зямлі крыху і пачне жыць па-чалавечы. Чорны. // Справіцца з чым‑н.; здолець зрабіць што‑н. Агораць хату.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
изве́стность вядо́масць, -ці ж.; знакамі́тасць, -ці ж.; (слава, популярность) сла́ва, -вы ж., папуля́рнасць, -ці ж.;
получи́ть (приобрести́) изве́стность стаць вядо́мым, набы́ць сла́ву (папуля́рнасць, вядо́масць);
привести́ в изве́стность вы́светліць, дакла́дна вы́значыць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
памаладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Набыць больш малады выгляд; адчуць сябе маладзейшым. Сымон расправіў плечы і адразу нібы падрос, памаладзеў. Шашкоў. Быццам памаладзееш, як нагаворышся аб далёкім ды навекі блізкім юнацтве. Кулакоўскі. / Аб вясенніх зменах у прыродзе. Новай, пахучай траўкаю зазелянелі дарогі і сцежкі ў полі. Памаладзелі гаі і лясы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акрэ́сліцца, ‑ліцца; зак.
1. Стаць бачным, выдзеліцца. У варухлівым святле акрэсліўся кружок цыферблата. Мележ.
2. Набыць ясны, выразны характар. У пачатку 30‑х гадоў выразна акрэсліліся погляды К. Чорнага на жыццё і мастацтва, склаўся яго светапогляд. Луфераў. Так акрэсліўся наступны этап ўздыму грамадскае, гаспадаркі — ліквідацыя разрыву паміж земляробствам і жывёлагадоўляй. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абзаве́сціся, ‑вядуся, ‑вядзешся, ‑вядзецца; ‑вядзёмся, ‑ведзяцеся; пр. абзавёўся, ‑вялася, ‑вялося; заг. абзавядзіся; зак.
Набыць што‑н. неабходнае для жыцця, гаспадаркі і пад. Абзавесціся жывёлай. Абзавесціся мэбляй. // Стварыць што‑н., паклапаціцца аб наяўнасці чаго‑н. Тыя, каго вучыла Сцепаніда Андрэеўна ў пачатку сваёй работы, даўно сталі дарослымі людзьмі, абзавяліся сем’ямі. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́пукліцца, ‑ліцца; зак.
Разм.
1. Выдацца наперад; выпучыцца; набыць сферычную форму з вонкавага боку. Выпукліліся рэбры. Выпукліліся сіняватыя жылы на скронях. □ Вялікі рыначны пляц выпукліўся .. пакатым узгоркам сярод нізкіх драўляных хат ускраіны. Галавач.
2. перан. Вылучыцца, стаць выразным. Яўсеенка схаваўся ў людзях. Калі змоўк яго голас, — выпуклілася шчырасць яго гаворкі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрактыкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.
1. Набыць вопыт, навык. — А раз чалавек любіць сваю справу і стараецца — у яго заўсёды выйдзе. Ён і веды набудзе, і спрактыкуецца. Дуброўскі.
2. Даведацца на практыцы. — То што, — сказаў дзядзька Язэп, — не заўсёды .. [сівагракі] прылятаюць перад холадам, я не спрактыкаваўся, каб яны .. паказвалі холад. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -лама́ў, -ма́ла; -ламі́; -лама́ны; зак.
1. чаго. Зламаць нейкую колькасць чаго-н.; паламаць.
Н. галля.
Н. цацак.
2. што. Зламаць не да канца, надламаць.
Н. галінку.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго. Схіліць да чаго-н., угаварыць заняцца чым-н. (разм.).
Н. унука на сталярства.
◊
Наламаць руку на чым (разм.) — набыць вопыт у якой-н. справе.
|| незак. нало́мліваць, -аю, -аеш, -ае і нало́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уве́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. аб кім-чым, пра каго-што і з дадан. Атрымаць звесткі пра каго-, што-н.; выведаць што-н., дазнацца.
У. пра смерць (аб смерці) знаёмага.
У., што здарылася.
2. каго-што і з дадан. Набыць веды адносна чаго-н.; атрымаць належнае ўяўленне пра каго-, што-н.
У. шмат новага з кніг і часопісаў.
У. людзей.
У. цану жыцця.
3. што. Зазнаць, зведаць, перажыць.
У. многа гора.
|| незак. уве́дваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ На́лпа ’малпа’ (Шпіл., Грыг., Мядзв., Федар., Сцяшк. Сл., ТС), nälpa ’тс’ (Пятк.), на́впа ’тс’ (драгіч., З нар. сл.), на́лу‑ па ’тс’ (Сцяц.), н.-луж. паіра ’тс’. Пераробка з милпа ’тс’ (гл.) (< польск. małpa ’тс’) у народнай мове ў выніку дысіміляцыі м > н тыпу канбайн (‑^камбайн), ланпа (< лампа), кунпанія (Скампануй), звычайна ў кантактным ці дыстантным спалучэнні з губнымі, параўн. набыць (< мабыць) і пад. (Бел.-дыял.2 Мн., 1980, 63–64), а таксама шляхам народнаэтымалагічнага пераасэнсавання, параўн. Шустар-Шэўц, 13, 985.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)