Прыбу́ркацца экспр. ’прыйсці’ (ТС); сюды ж, відаць, зафіксаванае там жа з блізкай семантыкай прыбу́рыццазнайсці прытулак’. Няясна. Магчыма, звязана з коранем бур‑, які рэалізаваны ў рус. іркуц. прибуро́вить ’прыйсці, прыехаць; прыбыць’, іркуц., свярдл. прибуро́виться ’прыйсці, прыцягнуцца, прывалачыся’ (СРНГ), параўн. і буровіць ’круціцца; несці бязглуздзіцу’ (ТС), што вельмі прыпамінае серб. бо̀равити ’жыць, пражываць’, балг. бора́вя ’рабіць нешта’, якія ўзводзяцца да *byti (гл. быць) (ЭССЯ, 2, 195–197). Параўн. і славен. priburiti ’нечакана з’явіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгада́ць, прыгадва́ць ’узнавіць у памяці; прыпомніць’ (ТСБМ), прыгадава́ць ’гаварыць, лічыць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Сюды ж з далейшым развіццём семантыкі — ’прыдумаць; задумка’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Растарг.), ’адшукаць; знайсці’: пригадай скорей верёвку, штоб взлезци (Нас.), таксама прыга́длівы ’знаходлівы’ (Нас.) і прыгада́ць ’дапамагчы; паспачуваць’: не плачь — мы твоей беде пригадаем (Дабрав., Кросны). Да гада́ць у значэнні (згодна з ТСБМ — размоўным) ’меркаваць’ (гл.), укр. пригада́ти ’ўзгадаць’, пригада́ти ’прыдумаць’. Спецыяльна гл. Булахаў, Развіццё, 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Распытваючы, знайсці патрэбную рэч, патрэбнага чалавека. Напытаць работу. □ Купіла хату.. [Годля] гады праз два пасля вайны, сама, казалі, напытала, сама старгавалася. Мележ. Па нядзелях.. [Раечка] хадзіла на Траецкі базар, мяняла свае залатыя кольцы ды браслеткі на муку і масла. Там яна напытала і акушэрку. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыхаваць.

2. у знач. прым. Які трымаецца, захоўваецца ў тайне; затоены. На строгіх вуснах быў цень нейкай унутранай, прыхаванай усмешкі. Караткевіч. Лоўгач адчуваў, што ў Нэліных жартах ёсць нейкі іншы, прыхаваны сэнс, спрабаваў яго знайсці, а ён увесь час выслізгваў і хаваўся. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стра́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад страціць.

2. у знач. прым. Згублены; патрачаны. Смерць і агонь глыбока раняць душу чалавека, але яшчэ глыбей — страчаная вера. Пташнікаў. Страчаныя пазіцыі былі адваяваны. Мележ. / у знач. наз. стра́чанае, ‑ага, н. Сёння страчанае не вернеш, Не сустрэць яго, Не знайсці. І. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нача́льства, ‑а, н.

1. зб. Начальнікі. Аднойчы ў другой палове дня ў вёску прымчалася поўная машына начальства. Федасеенка.

2. Разм. Начальнік. Дзяжурны рэгуліроўшчык, прыняўшы мяне за начальства, далажыў, што на пасту ўсё ў парадку. Сабаленка. Будзьце ласкавы, мілая, скажыце, хто тут у вас начальства і дзе яго знайсці? — пачціва звярнуўся да [маладой жанчыны] Пракоп. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загра́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. загра́з, ‑ла; зак.

Засесці, завязнуць у чым‑н. топкім, гразкім. Некалькі танкаў пры падыходзе да вышыні загразлі ў балоце. Мележ. Ногі бусла, калі ён сеў, загразлі па самае пер’е. Дуброўскі. // перан. Трапіўшы ў якое‑н. непрыемнае, цяжкае становішча, не знайсці сіл выбрацца з яго. Загразнуць у даўгах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увасо́біцца, ‑біцца; зак.

Знайсці праяўленне, адлюстраванне ў якой‑н. канкрэтнай форме. Уся логіка яго [Івана] адмаўлення ўвасобілася.. ў пытаннях-дакорах: «Навошта? Навошта?... Што ты робіш?..» Быкаў. Нязвыклымі былі і гэтая навакольная цішыня — без выбухаў, без шуму баёў,.. і сустрэча з бабулькай, у якой як бы ўвасобілася гора, перажытае тутэйшымі людзьмі за гады вайны. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невядо́мы, -ая, -ае.

1. Такі, якога не ведаюць, аб якім няма звестак; незнаёмы.

Н. востраў.

2. Які не карыстаецца вялікай папулярнасцю; малавядомы.

Н. аўтар.

3. Нязведаны, не перажыты раней.

Невядомае пачуццё.

4. у знач. наз. невядо́мы, -ага, м.; невядо́мая, -ай, ж. Незнаёмы, незнаёмая.

Прыходзіў н.

5. у знач. наз. невядо́мае, -ага, н. Аб чым-н. нязведаным.

Крок у невядомае.

6. у знач. наз. невядо́мае, -ага, н. У матэматыцы: велічыня, якую трэба знайсці.

Ураўненне з двума невядомымі.

|| наз. невядо́масць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абапе́рціся і апе́рціся, -пру́ся, -прэ́шся, -прэ́цца; -про́мся, -праце́ся, -пру́цца; -пёрся, -пе́рлася; -пры́ся; зак.

1. на каго-што і аб каго-што. Прыхіліцца да каго-, чаго-н., выкарыстаць што-н. як апору, налегчы на каго-, што-н.

А. рукамі.

А. спінай аб сцяну.

2. перан., на каго-што. Знайсці падтрымку, апору ў кім-н.

А. на асяроддзе.

3. перан., на што. Выкарыстаць што-н. у якасці асновы для разважанняў, крыніцы інфармацыі.

А. на лічбы.

|| незак. абапіра́цца і апіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)