німб, ‑а, м.

1. Ззянне ў выглядзе круга вакол галавы як сімвал святасці (на іконах, карцінах рэлігійнага зместу). // Пра які‑н. ззяючы круг. Ліхтары ў німбах, як месяц пад поўню, калі варожыць на змены, — угары туман. Пташнікаў.

2. перан. Атмасфера славы, поспеху вакол каго‑, чаго‑н. Німб славы. □ Я ганарыўся німбам сваім, я шанаваў сваё званне. Вярцінскі.

[Ад лац. nimbus — воблака, туман.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няго́жа,

Разм.

1. Прысл. да нягожы.

2. безас. у знач. вык. Дрэнна, нядобра, непрыгожа. Аднойчы цётка Даша адчыніла прасторны пакой,.. аддала [хлопцам] сваю лямпу. — Мне кніжкі не чытаць, — сказала старая. А вам займацца без агню нягожа. Новікаў. — Толькі вось што, таварыш Сагура: я маю званне лейтэнанта, афіцэр, а вы часам пры ўсіх — Лёша ды Лёша. Гэтак нягожа. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палітру́к, ‑а, м.

1. Ва Узброеных Сілах СССР да 1942 г. — асоба, якая кіравала палітычнай работай у падраздзяленнях вайсковых часцей. Палітрук роты.

2. Ва Узброеных Сілах СССР з 1935 па 1942 г. — воінскае званне для розных катэгорый палітычнага саставу. Камандаваў атрадам механік Ленінскай МТС Сцяпан Ваўчок, камісарам у яго быў Паходня, малодшы палітрук па воінскаму званню. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Запэўніваць у чым‑н., гарантаваць што‑н., прымаць на сябе адказнасць за каго‑, што‑н. — Я ручаюся, што Коля апраўдае высокае званне камсамольца... Корзун. — Ручаюся, праз тры гады .. [Іванова] сама ў нашым жа інстытуце будзе чытаць бліскучыя лекцыі. Васілевіч.

•••

Ручацца галавой за каго‑, што‑н. — браць на сябе поўную адказнасць за каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

служы́лы, ‑ая, ‑ае.

Гіст.

1. У Рускай дзяржаве 15–17 стст. — які знаходзіўся на службе (пераважна ваеннай). Служылыя людзі. □ Тут у [Тураве] асядалі майстры, рамеснікі, гандляры, ваенная знаць княства і розны служылы народ. «Маладосць».

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — які атрымаў званне, чын не па спадчыне, а як узнагароду за дзяржаўную службу. Служылая арыстакратыя. □ Равінскія былі старадаўнім служылым дваранскім родам. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назва, найменне, празванне, імя, прозвішча, псеўданім, званне, годнасць, загаловак, шыльда, тэрмін, тытул; прозва, мянушка, мянюшка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Санзванне, звязанае з пачэсным становішчам, з высокай пасадай у дарэвалюцыйнай Расіі’ (ТСБМ). Стараж.-рус. сань, ст.-слав. санъ. У беларускай, відавочна, запазычанне з рус. сан (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 48), якое большасць даследчыкаў (Міклашыч, 288; Брукнер, ZfslPh, 4, 213) лічаць запазычаннем з дунайска-балг., параўн. тур., чагат. san ’вялікая колькасць, сан, слава’, паўн.-цюрк. sanamak ’цаніць’. З іншага боку, параўноўваюць таксама (Траўтман, 250; Праабражэнскі, 2, 250, Бернекер, AfslPh, 38, 263) са ст.-інд. sā́nu сяр. р. ’вяршыня, вышыня, вастрыё’. Гл. таксама Фасмер, 3, 555. Трубачоў, Этимология–1965, 22 супраць супастаўлення з іранскім, лічачы слова чыстым цюркізмам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самазва́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які самавольна, незаконна прысвоіў сабе чужое імя, званне. — Цікава, а што скажа самазваны старшыня Зубкоўскі? — спытаўся Швец. Гурскі. Стрэльбай грукнуў у дзверы: «Выходзь да мяне, Гаспадар самазваны, на ганак!» Куляшоў.

2. Разм. Які па сваёй ініцыятыве ўзяўся за якую‑н. справу. Назло прарокам самазваным, Што глуха каркаць пачалі, Спявайце [юныя паэты] спевам нечуваным На мове любай вам зямлі! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́йстар, ‑тра, м.

1. Спецыяліст у якім‑н. рамястве, у якой‑н. галіне вытворчасці. Гадзіннікавы майстар. Буравы майстар. □ Мікалай Бугкавец — вядомы ў акрузе майстар па рамонту збруі — суткамі не разгінаўся над хамутамі. Курто.

2. Адміністрацыйны і тэхнічны кіраўнік асобнага ўчастка вытворчасці (цэха, змены і пад.). Зменны майстар. Дарожны майстар.

3. Чалавек, які дасягнуў высокага майстэрства ў сваёй справе. Майстар высокіх ураджаяў. Майстар мастацкага слова. Майстар манументальнай скульптуры. □ Творчасць Янкі Брыля, аднаго з выдатных майстроў беларускай прозы, ўяўляе вялікую цікавасць як для даследчыка-літаратуразнаўца, так і для крытыка. Кучар. // на што і з інф. Разм. Аб лоўкім, здатным да чаго‑н. чалавеку. І дзядзька майстар быў на штукі, І быў механік на ўсе рукі. Колас. Настаўнік быў майстрам апавядаць. Бядуля.

4. Званне, якое прысвойваецца выдатным спартсменам. // Асоба, якая носіць гэта званне. Майстар спорту.

•••

Майстар на ўсе рукі — пра чалавека, які ўмее ўсё рабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двара́нства, ‑а, м.

Пануючае саслоўе феадальнага (пазней — і капіталістычнага) грамадства, якое складалася з памешчыкаў, вышэйшых чыноўнікаў і мела асноўнай крыніцай даходу зямельную ўласнасць. Так, антычная дзяржава была, перш за ўсё, дзяржавай рабаўладальнікаў для падаўлення рабоў, феадальная дзяржава — органам дваранства для падаўлення прыгонных сялян, а сучасная прадстаўнічая дзяржава ёсць сродак эксплуатацыі наёмнай працы капіталам. Энгельс. // Званне двараніна. Атрымаць дваранства, // зб. Дваране. Павятовае дваранства.

•••

Прадвадзіцель дваранства гл. прадвадзіцель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)