Аці́ра ’мякіна’ (Рам.), ’буйнейшыя адходы пры ачыстцы збожжа’ (Мат. Гродз.), ’дробнае пацёртае сена’ (Юрч.), аціры ’дробная саломка, якая застаецца пасля абмалоту збажыны’ (парыц., Янк. Мат., Янк. II, БРС), рус. смал. атиря ’мякіна’, параўн. польск. ocierki ’часцінкі пры абранні’, славац. oteriny, чэш. otěřiny ’пацяруха’, otěrkyзбожжа з абабітага снапа’. Ад аціраць, церці, якое магло мець значэнне ’аббіваць, малаціць’, параўн. аціраць ’малаціць проса’ (Юрч.), чэш. otírati ’аббіваць’, otěrek ’абабіты, абмалочаны сноп’, гл. Фасмер, 1, 358; Махэк₂, 659. Параўн. вотрыны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Амба́р ’месца, дзе захоўваюць збожжа’ (Інстр., Сцяшк., Бяльк., Тарнацкі, Studia), ст.-бел. амбаръ (пач. XVI ст.) (Булыка, Запазыч.) з татарскай, Корш, AfslPh, 8, 648, параўн. Саднік-Айцэтмюлер, 1, 19.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макош ’макацёр, у якім умяшчалася 1–2 кг збожжа’, макошык — аб’ёмам ад 1 кг да 1 фунта (Вяр.Крыв.). Да мак (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі, SP, 1, 78.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віці́на, ‑ы, ж.

1. Прут, дубец.

2. зб. Скручаная лаза, якой вяжуць плыты. Бярвенне, звязанае наспех віцінай, паціху ад моста адносіць рака. Машара.

3. Уст. Крытае судна для перавозкі збожжа па рацэ. Хадзіў на сплаў ён [Міхал], на віціны. Разоў са два схадзіў у Прусы — Куды не трапяць беларусы? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збажына́, ‑ы, ж.

Разм.

1. Агульная назва хлебных злакаў: жыта, пшаніцы, аўса, ячменю. Сеяць збажыну. Зжатая збажына. □ Схіляюцца ў палях у пояс Збажыны калгаснай Каласы. Аўрамчык.

2. зб. Зерне хлебных злакаў; збожжа. Хлопчык, баязліва аглядваючыся на бацьку, сяк-так ускарабкаўся на мяшок са збажыною, што стаяў на лаўцы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збо́жжавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да збожжа; звязаны са збожжам. Збожжавая праблема. Збожжавы фураж.

2. Які з’яўляецца збожжам. Збожжавыя культуры. // у знач. наз. збо́жжавыя, ‑ых, мн. Злакавыя сельскагаспадарчыя расліны (жыта, пшаніца, ячмень, авёс і інш.), зерне якіх скарыстоўваецца для атрымання прадуктаў харчавання і фуражу. Сяўба збожжавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таганы́, ‑оў; адз. няма.

Разм. Прыстасаванне з жардзінак у выглядзе трыножка для падвешвання калыскі. Маці паставіла каля каменя таганы — тры звязаныя ўгары жардзінкі, прычапіла паміж імі калыску. Рылько. Сваю дачку малую [Кацярына] Пакладзе ў таганах. На хвілінку толькі, можа, Адхіснецца пакарміць, За жнівом палоскі збожжа Аж да вечара стаіць. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упярэ́мешку, прысл.

У беспарадку, перамешана. Едзем мы са Стоўбцаў. Спачатку паказваецца возера, але млына не відаць, мабыць, яго ўжо няма тут. Пасля пацягнуўся малады хвойнік упярэмешку з рэдкімі старымі дрэвамі. С. Александровіч. Паступова багатая расліннасць збожжа пачынае саступаць месца мізарнейшай, пракідаюцца пескавыя глебы ўпярэмешку з вільготнымі паплавамі. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́лакі, волокы толькі мн. л. ’рэшткі несабранага збожжа пры жніве, якія чапляюцца за ногі жняі’; ’усё, што можа зачапіцца за ногі пры хадзьбе’ (З нар. сл.). Да валачыць, валаку (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

працадзе́нь, ‑дня, м.

Адзінка ўліку працы ў калгасах, якая вызначала долю калгасніка ў даходах. Насыпаем сваё збожжа, Ганарымся працаднямі... Хутка вернецца машына І ў наступны пойдзе рэйс. Броўка. У банку на калгасным рахунку з’явіліся першыя зберажэнні, павялічыўся працадзень, і ў калгаснікаў памацнела ўпэўненасць: працуй як след, твая праца не прападзе! Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)