добрасумле́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць добрасумленнага; чэснасць, праўдзівасць. Старыя, пасівелыя за кафедрамі прафесары здзіўляліся: ніколі, бадай, за ўсю іх дзейнасць не было такіх студэнтаў, якія з такой упартасцю, настойлівасцю і добрасумленнасцю авалодвалі навукамі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раско́льніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які садзейнічае расколу, выклікае яго. Раскольніцкая дзейнасць рэвізіяністаў.
2. Які мае адносіны да раскольніка (у 2 знач.), належыць або ўласцівы яму. Раскольніцкія звычаі. // Які складаецца з раскольнікаў. Раскольніцкая абшчына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самавыхава́нне, ‑я, н.
Выхаванне самога сябе; свядомая дзейнасць чалавека, накіраваная на выпрацоўку ў сябе пэўных якасцей. Так ці іначай. □ Чыжык цяпер камандзір роты, і наперадзе, апрача іншых, бачыць ён вялікую задачу самавыхавання. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто́парны, ‑ая, ‑ае.
Які спыняе ход, дзейнасць розных механізмаў або фіксуе іх у пэўным становішчы; у якім ёсць стопар. Стопарны кран. Стопарнае прыстасаванне. □ Не ўсе заліўшчыкі навучыліся як след упраўляць стопарнымі каўшамі. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шантажы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.
Дамагацца чаго‑н. у каго‑н. шляхам шантажу. [Ганя:] — Каб хто толькі ведаў, якую ён [Намыснік] развёў дзейнасць! Шантажыруе суседзяў, сына адбівае ад сям’і, граззю мяне аблівае... Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пра́ктыка ’жыццё, рэчаіснасць як галіна прымянення і праверкі ведаў, палажэнняў; скарыстанне ведаў, навыкаў на справе; дзейнасць урача або юрыста’ (ТСБМ), ’нечаканы выпадак, абставіны’ (Нас.), пра́хтыка ’практыка’ (Шат.), пра́ктык, практыкава́ць, практы́чны. Ст.-бел. практика, практыка ’інтрыгі; прароцтва’ < ст.-польск. praktyka < лац. practica (Булыка, Запазыч., 257). Сучаснае пра́ктыка праз рус. пра́ктика (гл. Крукоўскі, Уплыў, 78) узыходзіць да той жа лацінскай крыніцы і, далей, да грэч. πρακτική (Фасмер, 3, 353).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
арганіза́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да арганізатара. Арганізатарскі талент. Арганізатарскія здольнасці. // Накіраваны на арганізацыю чаго‑н. Арганізатарская дзейнасць. □ Мы павінны паставіць справу так, каб праверка выканання арганічна спалучалася з жывой арганізатарскай работай. Машэраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вынахо́дніцтва, ‑а, н.
1. Дзейнасць вынаходнікаў. Займацца, захапляцца вынаходніцтвам.
2. Тое, што і вынаходства (у 2 знач.). Можна было падумаць.., што тут адбылася якая-небудзь найвялікшая падзея: вялікае вынаходніцтва або адкрыццё новай планеты. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кло́пат, -у, М -паце, мн. -ы, -аў, м.
1. Неспакойная думка пра што-н. або дзейнасць па ажыццяўленні чаго-н.
К. пра вясеннія работы.
Клопаты па добраўпарадкаванні горада.
К. аб дабрабыце сям’і.
2. Увага да патрэб і запатрабаванняў каго-н.
К. пра жыхароў вёскі.
3. Неспакойны, трывожны стан; хваляванне.
К. ад сэрца не адступае.
Не хочацца рабіць людзям клопату.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
свядо́масць, -і, ж.
1. гл. свядомы.
2. Чалавечая здольнасць да ўзнаўлення рэчаіснасці ў мысленні; псіхічная дзейнасць як адлюстраванне рэчаіснасці.
Быццё вызначае с.
3. Стан чалавека пры здаровым розуме і памяці, здольнасць кантраляваць свае ўчынкі і пачуцці.
Страціць с.
4. Думка, пачуццё, поўнае разуменне чаго-н., уменне ацэньваць з’явы жыцця, разбірацца ў рэчаіснасці.
С. мас.
С. учынкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)