Трэпдарога, сцежка’: адным трэпам ходзіць (Вушац. сл.). Відавочна, варыянт да троп (гл.) з дыялектным чаргаваннем о > э ў аснове пад націскам, параўн. Карскі 1, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упераго́нкі, прысл.

Разм. Пераганяючы адзін аднаго; навыперадкі. Пабраўшы кійкі, Міма гулкай трохтонкі, Імчаць хлапчукі Па сялу ўперагонкі. Куляшоў. Асядлаўшы варанога, З хлапчукамі ўперагонкі Я ляцеў, — гула дарога, Вецер біў у перапонкі. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Прасцяком, просцяко́м ’напрасткі’ (ТС). Укр. простяко́м ’тс’. Тв. скл. ад *прасцяк < просты ’прамы (пра дарогу)’. Параўн. рус. дыял. про́сто і про́стец ’прамая дарога, напрасткі’. Гл. яшчэ прастава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брукава́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Брукаваная дарога, шаша. Калі наша машына звярнула з брэсцкага асфальту і пайшла ўздзенскай брукаванкай, мне чамусьці захацелася, каб машына ішла як найпавальней. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, дзе прысутнічае многа людзей; мнагалюдны. Людны сход. Людны рынак. // Такі, дзе бывае звычайна многа прахожых, праезджых. Людная вуліца. Людная дарога. □ У гэты ранішні час пераезд становіцца людным, бойкім. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўця́м, безас. у знач. вык.

Разм. Незразумела; не прыйшло ў галаву. Якая ж дарога ў яго за плячыма, Якія заслугі — самому няўцям. Гілевіч. Яму было зусім няўцям, Што чалавек вышэй за горы. Свірка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмёрзлы, ‑ая, ‑ае.

Крыху, злёгку мёрзлы, цвёрды ад марозу. Падмёрзлы снег. Падмёрзлыя яблыкі. □ Цяпер.. [хлапчукі] хацелі нават, каб дарога была даўжэйшаю — так прыемна было ісці ўсім разам па тугой, падмёрзлай за ноч сцяжынцы. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; зак.

Разм.

1. Праехаць з грукатам, з тарахценнем. Дарога была пустая. Толькі аднойчы пратарахцела па ёй фурманка. Новікаў.

2. Тарахцець некаторы час. Каля моста пратарахцеў матор і сціх. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́рап (нарой) ’дробны, пушысты снег, які скрыпіць пад палазамі’ (Нас.), на́раплівы: наропливая дорогадарога, пакрытая такім снегам’ (там жа). Да гукапераймальнага poni, што перадае скрып снегу, гл. карын.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. чым. Хістаць, паварочваць з боку ў бок.

В. хвастом.

2. Рухацца па звілістай лініі або рабіць крутыя павароты.

Дарога віляла паміж скал.

3. перан. Вагацца ў разважаннях, ухіляцца ад прамога адказу (разм.).

Трэба гаварыць праўду, а не в.

|| аднакр. вільну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).

|| наз. віля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)