Патарґава́ць ’нацерці (бульбы)’ (трок., Сл. ПЗБ). Да торгаць ’драць’ (гл.). Наяўнасць узрыўнога ґ можа сведчыць на карысць запазычання з польск. potargać ’надраць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяруны́ ’клёцкі з цёртай бульбы, начыненыя мясам’ (Сцяшк. Сл.). Рэгіяналізм на базе папярэдняга слова (гл.) па ўзору калдуны́ ’тс’, аднак матывацыя застаецца нявысветленай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бу́льбіна, ‑ы, ж.
Разм. Адзін клубень бульбы. Гнілая бульбіна. □ Міколка выкарпаў з цяпла дзесяць печаных бульбін. Лынькоў. Згадаюцца бульбіна з хлебам І кубак халоднай вады, — Тыя, з якімі пад небам Выраслі гарады. Кірэенка.
•••
Нос бульбінай — пра шырокі нязграбны нос.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяста́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Калёсы са скрыняй для перавозкі зерня, бульбы без тары. Пад’язджаюць бястаркі. Алёша прыпыняе камбайн і любуецца, як цераз латок льецца з бункера ў скрыні жывы і вясёлы струмень збожжа. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.
Узяць (браць) у арэнду. Першыя часы побыту дома Лабановіч хадзіў па полі, што яны арандавалі ад скарбу, аглядаў засевы збожжа. Колас. Дзед арандаваў старую сялянскую хатку з гародам для бульбы. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радко́вы, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з пасевам або пасадкай радкамі. Радковая сяўба, пасадка бульбы гнездавым спосабам зрабілі поле такім, як бы хто дбайнаю, умелаю рукой даў кожнаму каліўцу сваё месца. Броўка. Вясною значная частка зямлі была засеяна радковай сеялкай. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ураджа́йнасць, ‑і, ж.
1. Здольнасць глебы, расліны і пад. даваць пэўны ўраджай. Павысіць ураджайнасць ільну. □ [Лясніцкі:] — Колькі трэба будзе працы прыкласці, каб вярнуць зямлі даваенную ўраджайнасць. Шамякін.
2. Узровень ураджаю з пэўнай плошчы пасеву. Падлічыць ураджайнасць бульбы з аднаго гектара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Картапле́нне ’націна бульбы’ (Янк. Мат.). Да картопля (гл.). Словаўтварэнне палуда нама на складанай суфіксацыі ‑nbje (‑ьje). якая прывяла да узнікнення ад прыметнікаў зборных назоўнікаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пастая́ннікі ’звараныя палавінкі бульбы’ (рэч., Мат. Гом.). Відаць, бульба названа гэтак таму, што яна можа даўжэй стаяць, не закісаючы (В. У. Мартынаў, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нацерушы́ць, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак., чаго.
1. Насыпаць, рассыпаць у якой‑н. колькасці. Куфар закапалі ў старой яме ад бульбы.. Пасля наклалі роўна дзёрну, прытапталі нагамі і зверху нацерушылі сасновых іголак. Пташнікаў.
2. безас. Тое, што і нацерушыцца (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)