*Паўсцягаць, ст.-бел. повстегати, повстягати ’стрымліваць’ (1529 г.) запазычана са ст.-польск. powściągać ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плыву́ха ’асабліва плытка настроеная саха, што добра высцілае скібу’ (Варл.). Са словазлучэння плывучая саха. Да плыва́ць, плыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілёсіць ’пілаваць тупою пілою’, ’сварыцца, назаляць’ (Шат.). Да піліць (гл.), пашыранага экспрэсным суф. ‑ёс‑ са значэннем працягласці дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раз’ёўзаць ’папэцкаць’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Прыставачнае ўтварэнне са зрухам семантыкі ад ёўзацца ’неспакойна сядзець, рухацца ўвесь час’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адлютава́ць, ‑туе; зак.

Перастаць лютаваць (звычайна пра мароз). Адлютавалі маразы. Цвет абляцеў духмяны з вішні. Зарыцкі. // перан. Аб спыненні вайны, разгулу рэакцыі. Родная вінтоўка! Ты прыйшла са мной у Сарочы лес, і не выпушчу цябе з рук, пакуль не адлютуе вайна і зямля не ачысціцца ад бруду, а над галавой не засвеціць чыстае неба. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абадо́к, ‑дка, м.

1. Памянш. да вобад; невялікі абруч або паўкруг, які ахоплівае што‑н. [Гаўрусь Каляда] адамкнуў вялізны замок, выняў абадок са скабы, і скрыпучая палавіна гуменных варот адчынілася. Брыль.

2. Аблямоўка, вузкая палоска, якая акаймоўвае што‑н. Вецер зусім сціх, а з-за лесу пачала выпаўзаць шэра-сіняя хмара, акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

контрразве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Спецыяльныя органы дзяржавы для процідзеяння разведцы праціўніка, для барацьбы са шпіянажам, дыверсіямі і пад. Гонкель быў немец-каланіст з Украіны, даўнішні агент нямецкай разведкі. Але год шэсць назад савецкая контрразведка парвала ўсе ніткі яго сувязей, арыштавала ўсіх, хто ведаў яго і каго ён ведаў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ініцыя́лы, ‑аў; адз. ініцыял, ‑а, м.

1. Першыя літары імя і імя па бацьку або імя і прозвішча, радзей імя, імя па бацьку і прозвішча. Падпісаць запіску ініцыяламі. □ Каця падаравала Гарбачэню хустачку са сваімі ініцыяламі і на развітанне моцна пацалавала. Гурскі.

2. Спец. Вялікія літары ў пачатку кнігі, раздзела або абзаца, аздобленыя ўзорам; застаўка.

[Ад лац. initialis — пачатковы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кава́ль, ‑я, м.

Рабочы, майстар, які займаецца коўкай металу. Крутаплечы, з пудовымі кулакамі, каваль Кастусь Махнач з ранку да вечара рамантаваў са, сваімі памочнікамі плугі, бароны, перацягваў полы, акоўваў перадкі. Курто. // перан. Той, хто сваёй настойлівай працай дамагаецца чаго‑н., стварае што‑н. Каваль свайго шчасця. □ Нас мільёны... Мы інакшай, Лепшай долі кавалі. Таўбін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кано́плі, канапель; адз. няма.

1. Высокая травяністая расліна сямейства каноплевых, са сцёблаў якой вырабляюць валакно, а з семені — алей.

2. Семя гэтай расліны. Таўчы каноплі. □ — Калі ў каго які з гарнец канапель ці семя ёсць, дык ён выцісне якую бутэльку алею. Чорны.

•••

Як Піліп з канапель — раптоўна, знянацку (выскачыць адкуль‑н., з’явіцца дзе‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)