Талэпа́месца, крыху прыкрытае снегам’ (Сл. Брэс.). Магчыма, да тал, та́лы (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. смал. талоба́: во за́иччая тылаба́месца, дзе заўсёды водзіцца дзічына, якая пакідае сляды на снезе’ (Дабр.). Не выключала, што гэта гукапераймальнае ўтварэнне ад *талэ́п, параўн. укр. тала́п ’пра капанне ў чым-небудзь рэдкім’, дыял. таля́п ’тс’, ад якіх паходзяць тала́пати ’ўтвараць характэрныя гукі, ходзячы ў растаптаным або завялікім абутку’, дыял. ’каламуціць ваду, плюхаючыся ў ёй; брудзіць’, чэш. tlapati ’шлёпаць, ступаць, крочыць’, якое Махэк’2 (645) узводзіць да *telp‑ (гл. целяпаць), не зусім яснае польск. дыял. tałapać się ’плёскацца, хлюпаць у вадзе’ (магчыма, усходнеславянскага паходжання). Гл. таксама Фасмер, 4, 15; ЕСУМ, 5, 507–508.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трасі́на ‘дрыгва, топкае балота’ (шчуч., ЛА, 2), ‘багна’ (Мат. Гом., Цых.), ‘плаў на балоце, каля возера, дзе калышацца верхняе покрыва’ (слонім., навагр., ЛА, 2), трэсіна́ ‘топкае месца на балоце’ (бяроз., драг., ЛА, 5), трасі́на ‘тс’ (хойн., Шатал.; карэліцк., лельч., лоеў, ЛА, 2), трасы́на ‘тс’ (пін., ЛА, 2), трясі́на́ ‘тс’ (шуміл., віц., чэрык., клім., ЛА, 2). Укр. дыял. трасі́на ‘дрыгва’, рус. тряси́на ‘наплаўнае балота, зыбучае месца, дзе глеба (з раслін) хістаецца і пад нагой выступае вада’. Да трэсці (гл.), першапачатковымі, відаць, былі формы з канцавым націскам з прасторавым значэннем тыпу цаліна́, навіна́, цвердзіна́ і пад., аднак у арэальным плане размежавання формаў не назіраецца. Гл. і трахіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

давалачы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачэцца; ‑лачомся, ‑лачацеся, ‑лакуцца; пр. давалокся, ‑лаклася, ‑лося; заг. давалачыся; зак.

Разм. З цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога‑н. месца. Абарваны, галодны і стомлены, я з тэхнікума давалокся дахаты: у той час родны дом здаваўся адзінай крэпасцю, дзе нічога не пагражае! Карпюк. Цюлень давалокся да берага, плюхнуўся ў ваду, і толькі мы яго і бачылі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́цечка, ‑і, м.

Ласк. да бацька (у 1 знач.). // Фамільярны зварот да субяседніка. — Разумею, разумею вас, бацечка мой. Час і, так сказаць, творчае натхненне, — і Іван Антонавіч не да месца падміргнуў з-за акуляраў. Даніленка. / у іран. ужыв. — Можа, проста хварэе [Сашка] нездаровай цікавасцю, як і бацечка. І той жа Марцінок усюды хоча свой нос утачыць, — дадаў Максім. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гама́рня і гамэ́рня, ‑і, ж.

Разм.

1. Шматгалосы крык, бязладная гаворка. Словы ледзьве можна было распазнаць паміж той гамарні, якая цяпер тварылася на дварэ. Чарот.

2. Пра вялікае няўтульнае памяшканне (першапачаткова — як месца шумных зборышчаў). Што .. [Міхал] будзе адзін рабіць у гэтай гамарні? Гэта ж не жарты: тры пакоі, калі мець на ўвазе кухню. Васілевіч.

3. Уст. Металаапрацоўчая майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ган, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выганяць — выгнаць (у 1 знач.).

2. Месца каля вёскі, дзе пасецца жывёла, птушка. Тамаш перавёў позірк на выган, там Лукаш пасвіў кароў, якія разбрыліся па пашы. Гурскі. // Палоса зямлі для прагону жывёлы на пашу. Гнаць каровы на папас праз выган. □ Зялёным выганам-дарогай Пад берасцяны гул трубы Пляцецца статак крутарогіх. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сечка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. высечы (у 1–3 знач.).

2. Р мн. ‑чак. Месца, дзе высеклі лес; высека. [Макар] начаваў і дняваў на высечках ля казённага лесу, зрэдку толькі прыходзячы ў хату па харчы. Асіпенка. Свежую высечку, як толькі растане снег і прагрэецца зямля, з краю ў край запоўняць маладыя сасонкі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абра́ць, абяру, абярэш, абярэ; абяром, абераце; зак., каго-што.

1. Аддаць перавагу каму‑, чаму‑н., выбраць. Паддубаўскі партызанскі атрад абраў гэта месца, як найбольш зручнае для пераправак. Кулакоўскі.

2. Выбраць галасаваннем (для выканання якіх‑н. абавязкаў). Сваёй працай, актыўным удзелам у грамадскія жыцці Анатоль Сцяпанавіч заслужыў высокае давер’е: нафтабудаўцы абралі яго дэпутатам Вярхоўнага Савета, рэспублікі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запя́так, ‑тка, м.

1. Абл. Каблук, абцас. Быў .. [Мікіта] у звычайнай сваёй форме — тыя ж закарэлыя на занятках і на саюзках боты, якіх яму ставала, здаецца, на круглы год. Чыгрынаў.

2. толькі мн. (запя́ткі, ‑аў). Месца для слугі, лакея за спінкай даўнейшага экіпажа. [Пан] ехаў сярэднім у карэце. Ахоўвалі яго два рослыя гайдукі, якія прымошчваліся на занятках. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лы́сіна, ‑ы, ж.

1. Месца на галаве, дзе вылезлі і не растуць валасы. Дзед Талаш расчуліўся. Зняў шапку. Жаўтавата-белая лысіна яго бліснула, як сонца. Колас.

2. Белая пляма на лбе некаторых жывёл. Едзе павольна адна фурманка. Здалёку відаць белая лысіна каня. Бядуля.

3. перан. Разм. Пра ўчастак чаго‑н., пазбаўлены расліннасці, покрыва. Узгоркі бялелі пясчанымі лысінамі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)