адзна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго-што. Абазначыць якой-н. меткай; запісаць, паставіць адзнаку для ўліку і пад.; вызначыць.

А. адсутных у журнале.

А. камандзіроўку.

2. каго-што. Звярнуць увагу, заўважыць, указаць на каго-, што-н.

А. добрую якасць працы.

3. каго-што. Вылучыць сярод іншых за якія-н. заслугі, узнагародзіўшы чым-н.

А. майстроў.

4. што. Ушанаваць чым-н. якую-н. дату, падзею.

А. заканчэнне інстытута.

|| незак. адзнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іржа́ і (пасля галосных) ржа, -ы, ж.

1. Чырвона-буры налёт на паверхні жалеза, што ўтвараецца ў выніку акіслення яго ў паветры і ў вадзе.

І. на ланцугу.

2. Прымесь вокіслаў жалеза ў балотнай вадзе, якая надае ёй буры колер і спецыфічны прысмак.

3. Жоўта-аранжавыя плямы на паверхні раслін, якія з’яўляюцца ў тых месцах, дзе развіваюцца споры паразітных грыбкоў.

Хлебная р.

4. перан. Тое, што шкодна дзейнічае на каго-, што-н.

І. на душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меха́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

1. Раздзел фізікі аб руху цел у прасторы і сілах, якія выклікаюць гэты рух.

Тэарэтычная м.

2. Галіна тэхнікі, што займаецца пытаннямі прымянення вучэння пра рух і сілы для вырашэння практычных задач.

Прыкладная м.

3. перан. Складаная будова, сутнасць чаго-н. (разм.).

Хітрая м.

○

Нябесная механіка — раздзел астраноміі, які вывучае рух нябесных цел Сонечнай сістэмы.

|| прым. механі́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

М. рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́німум, -у, м.

1. Найменшая колькасць, найменшая велічыня ў шэрагу дадзеных; проціл. максімум.

Скараціць выдаткі да мінімуму.

2. Сукупнасць ведаў, навучальных прадметаў, абавязковых для спецыяліста, а таксама экзамены па гэтых прадметах.

Кандыдацкі м.

М. па агратэхніцы.

3. у знач. прысл. Сама менш (пры словах, якія абазначаюць колькасць).

Каштуе м. пяцьсот рублёў.

4. у знач. прым., нязм. (ужыв. пасля азначаемага слова). Тое, што і мінімальны.

Праграма-м.

○

Пражытачны мінімум — найменшая колькасць сродкаў, якая неабходна для існавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нейтралітэ́т, -у, М -тэ́це, м.

1. Міжнародна-прававое становішча дзяржавы, якая не прымае ўдзелу ў вайне, што вядзецца паміж іншымі краінамі, і захоўвае з імі мірныя адносіны, не ўваходзіць у ваенна-палітычныя блокі.

Захоўваць н.

2. перан. Неўмяшанне ў чужыя спрэчкі, у барацьбу паміж двума бакамі.

○

Пастаянны нейтралітэт — знешнепалітычны курс шэрагу дзяржаў, якія ўзялі абавязацельства не прымаць удзелу ў вайне, захоўваючы права на самаабарону, а ў мірны час праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паго́ня, -і, ж.

1. за кім-чым. Праследаванне каго-, чаго-н. з мэтай дагнаць, злавіць.

Кінуцца ў пагоню за кім-н.

2. Чалавек ці звычайна група людзей, якія праследуюць каго-н.

П. бегла па слядах.

3. перан., за кім-чым. Імкненне дабіцца каго-, чаго-н., дасягнуць чаго-н.

П. за прыбыткам.

У выразе: у пагоні за кім-чым, у знач. прыназ. з Т — імкнучыся да каго-, чаго-н.

У пагоні за славай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́кавіна, -ы, мн. -ы, -він, ж.

1. Цвёрдае ахоўнае покрыва некаторых беспазваночных жывёл у выглядзе вітай, авальнай або створкавай каробкі.

Р. малюска.

2. Назва розных прадметаў, якія сваім знешнім выглядам нагадваюць ракавіну (у 1 знач.).

Вушная р.

Мыцца над ракавінай.

3. Пустата ў метале, бетоне, гіпсе і пад., утвораная пры пераходзе рэчыва з вадкага стану ў цвёрды (спец.).

Усадачная р.

|| памянш.-ласк. ра́кавінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. ра́кавінны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Латры́на ’гультайка’ (Бяльк.). Запазычана з польск. totryni ’бессаромніца, подлая’ (Слаўскі, 5, 225). У ст.-бел. мове для назоўнікаў жаночага роду, якія абазначалі асобу, ужываўся суф. -ина (напр. охмистрина, гл. Булыка, Запазыч., 233).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ленгамі́ны ’ласункі’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Запазычана з польск. leguminy, legumina ’мучная салодкая страва, дэсерт’, ст.-польск. ’стручковыя расліны’, ’крупы’, якія з лац. legumina (мн. лік) < legumen ’стручковыя, гародніна’ (Слаўскі, 4, 118–119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лямава́ць ’аблямоўваць, акружаць, абводзіць, падшываць’ (Нас.). З польск. lamować ’тс’, якое ад lama ’аблямоўка, абшыўка’ < франц. lame ’бляшка, паясок, пласцінка з золата, срэбра, якія ўжываліся пры вышыванні’ (Слаўскі, 4, 36 і 40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)