пато́п, ‑у, м.
1. Паводле біблейскай легенды — паводка, якая за грахі людзей затапіла ўсю зямлю. Сусветны патоп.
2. Разм. Разводдзе, паводка, навадненне. Патоп стаяў на Камароўцы Вясной і ўвосень кожны год. Гілевіч. У кватэры Кузьміча са столі лінула вада... Ён раніцаю ў рэмкантору: — Бяда, таварышы, бяда! Патоп у хаце, ў хаце мора... Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плафо́н, ‑а, м.
1. Столь, упрыгожаная жывапісам, лепкай або мазаікай. // Твор манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, які аздабляе перакрыццё (плоскае, скляпеністае ці купальнае) якога‑н. памяшкання.
2. Абажур для электрычных лямп, пераважна пад столлю. Вуха адчула сухі, цокаючы гук: са столі пасыпаўся шкляны друз з разбітага плафона. Лынькоў. Мяккае святло малочных плафонаў заспакойвала вочы. Васілёнак.
[Фр. plafond.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывалі́цца 1, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.
Прыхіліўшыся, абаперціся аб каго‑, што‑н. [Дзедзіха] паспеў толькі прываліцца спіной да камля, не помніў, як асунуўся, сеў у снег, знямеў. Пташнікаў. Фашыст крэкнуў і са скрыўленым грымасай тварам... застыў у зняменні, прываліўшыся плячыма да сцяны. Сіняўскі.
прывалі́цца 2, ‑валіцца; зак.
Трохі, не поўнасцю зваліцца (пра сукно).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сканчэ́нне, ‑я, н.
Завяршэнне, давядзенне чаго‑н. да канца; канец. За вячэрай старшыня сказаў колькі слоў аб ударным сканчэнне малацьбы, сяўбы, нарыхтовак. Чорны. Ад імя камісіі Іван Паўлавіч зачытаў вынікі экзаменаў і павіншаваў вучняў са сканчэннем школы. Васілевіч.
•••
Да сканчэння свету — назаўсёды; вельмі доўга.
Сканчэнне свету — у хрысціянскім веравучэнні — канец, пагібель свету.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапча́н, ‑а, м.
1. Нізкі ложак з дошак на козлах. На цэментовай падлозе стаяў дзеравяны тапчан-койка. Колас.
2. Пакаёвая шырокая лаўка, звычайна са спінкай. На куце пад абразамі Стол стаіць, як пан; Дзве пры ім таўстыя лаўкі І адзін тапчан. Купала. Каля стала па тапчане, на голым сенніку, моцна спіць Ірынка. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фана́тык, ‑а, м.
1. Чалавек, слепа адданы сваёй веры і нецярпімы да іншых вераванняў і іншаверцаў. У Мінску, дзе спачатку спыніўся [Сматрыцкі], ён убачыў сляды глуму каталіцкіх фанатыкаў над праваслаўным насельніцтвам. «Полымя».
2. перан. Чалавек, цалкам адданы сваім ідэям і перакананням. Лепшыя са свайго пакалення, апантаныя вялікай ідэяй, часам фанатыкі — .. [нарадавольцы] заставаліся звычайнымі людзьмі. Мехаў.
[Лац. fanaticus — раз’юшаны; непрытомны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фане́ра, ‑ы, ж.
1. Абліцовачны драўняны матэрыял у выглядзе тонкіх пласцін, які выкарыстоўваецца для абклейвання сталярных вырабаў, каб надаць ім прыгожы выгляд.
2. Матэрыял са склееных тонкіх пласцін дрэва з перакрыжаваным размяшчэннем валокнаў драўніны. Саша набраў хлебных крошак, ссыпаў іх на ліст фанеры і папрасіў маці: — Хачу на балкон, пакарміць верабейчыкаў. Даніленка.
[Ад ням. Furnier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фінці́ць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; незак.
Разм.
1. Хітрыць, выкручвацца. — Ты са мною не фінці. Пачаў гаварыць — давай да канца, — папрасіў Антон. Савіцкі.
2. Падлізвацца да каго‑н., ліслівіць перад кім‑н. Фінціць перад начальствам.
3. Весці сябе легкадумна. [Максім Сцяпанавіч:] Да сарака, як кажуць, можна яшчэ фінціць і крывіць душою, а пасля — не-э!.. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шланг, ‑а, м.
Гнуткая труба або рукаў для адводу, перадачы і пад. вадкасцей, сыпучых рэчываў, газу. Дзядзька Ігнат стаяў.. перад домам, глядзеў, як нейкі таўставаты чалавек у піжаме паліваў са шланга газон з кветкамі. М. Стральцоў. Побач ляжаў другі, шырокі шланг гідраманітора, які засмоктваў чорную зямлю і выкідаў яе на паверхню. «ЛіМ».
[Ням. Schlange.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эма́левы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эмалі (у 1 знач.). Эмалевыя фарбы. // Зроблены з эмалі; пакрыты, упрыгожаны эмаллю. Саша выняў з маленькай верхняй кішэні пінжака невялікую рубінавую зорачку з белым эмалевым галубком і ўрачыста падаў яе дзяўчынцы. Краўчанка.
2. Які звязаны са спосабам атрымання эмалі (у 2 знач.). Эмалевая тэхніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)