набудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., чаго.

Пабудаваць у вялікай колькасці.

Н. спартыўных пляцовак.

|| незак. набудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нава́жыць¹, -ва́жу, -ва́жыш, -ва́жыць; зак., чаго.

Узважваючы, нарыхтаваць у якой-н. колькасці.

Н. тону бульбы.

|| незак. нава́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., чаго.

Мяшаючы, прыгатаваць у нейкай колькасці.

Н. свінням мяшанкі.

|| незак. наме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насмалі́ць¹, -малю́, -мо́ліш, -мо́ліць; -мо́лены; зак., што і чаго.

Нацерці або пакрыць смалою.

Н. вяроўку.

|| незак. насмо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насме́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які любіць насміхацца з каго-, чаго-н.

|| ж. насме́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазало́та, -ы, ДМо́це, ж.

Тонкі слой золата на паверхні чаго-н.

Гадзіннік з пазалотай.

|| прым. пазало́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панасыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Наслаць¹, прыслаць вялікую колькасць каго-, чаго-н.

П. людзей на рамонт дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паступі́цца, -уплю́ся, -у́пішся, -у́піцца; зак., чым.

Добраахвотна ўступаючы, адмовіцца ад чаго-н.

П. асабістымі інтарэсамі.

|| незак. паступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасяга́нне, -я, н. (кніжн.).

Спроба зрабіць замах на каго-, што-н., пазбавіць каго-н. чаго-н.

П. на чужую маёмасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патурбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; зак.

Праявіць турботу, клопат у адносінах да каго-, чаго-н.

П., каб дзяцей добра накармілі.