Міцюк, ст.-бел. митюкъ ’гунька з лямцу’, рус. дан., кубан. митю́к ’лямцавая падкладка’. З асм.-тур. müttekiā ’падушка’ (Булыка, Лекс. запазыч., 123).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нанзі́цца ’накалоцца’ (Гарэц., Др.). Ад незафіксаванага ў беларускай мове *нзить, прадстаўленага ў рус. вонзить, якія Фасмер (3, 71) звязвае з занбза, нож.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́рыс (Гарэц., Байк. і Некр., БРС, ТСБМ). Запазычанне з польск. narys ’накід, малюнак, зарые’ або паўкалька з рус. очерк, гл. рыса, рысаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

О́рдэн ’знак узнагароды, арганізацыя з пэўным статутам’ (ТСБМ). З рус. орден, якое з ням. Orden (XVIII ст.) (Фасмер, 3, 150; КЭСРЯ, 313).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагроб, пагроп, пагробы ’грузд’ (Сл. ПЗБ). Рус. пск. подгреб ’тс’. Вытворныя ад паграбаць, падграбаць, таму што грузды звычайна растуць на тоўстай падсцілцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагрэ́біца ’лесвіца ў склеп або яму’ (Сцяшк.). Ад пограб ’склеп’ (гл.) з суф. -ица. Параўн. і рус. погребица ’збудаванне над пограбам, склепам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луні́чка ’клубнічка’ (Ян.) — у выніку кантамінацыі лунка1 (’ямачкі на ягадцы клубнікі’, параўн. рус. тул., арханг. лу́нка ’ямачка на целе’) і клубнічка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Льляны́ ’ільняны’, льляні́шча ’поле, дзе рос лён’ (Мат. Гом.): ‑л‑ замест ‑н‑ у выніку распадабнення. Тое ж рус. смал., разан., уладз. льляной.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лясно, лесно́ ’лясіста, паросшы лесам’ (ТС), укр. палт. лісно́ ’шмат лясоў’, рус. анеж., смал. ле́сно, лесно́ ’тс’. Прыслоўе lěsьno ад лясны́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазжачок ’аддзел галаўнога мозга ў патылічнай частцы галавы’ (ТСБМ), укр. мо́зочок, польск. móżdżek. Бел. лексема запазычана з рус. мозжечок. Да мозг (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)