а́льфа, ‑ы, ж.
Назва першай літары грэчаскага алфавіта.
•••
Альфа-прамені — паток дадатна зараджаных часцінак — ядраў атамаў гелію, якія ўзнікаюць пры радыеактыўным распадзе некаторых рэчываў.
Ад альфы да амегі — ад пачатку да канца.
Альфа і амега — пачатак і канец чаго‑н.; усё галоўнае.
[Грэч. alfa.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анані́мны, ‑ая, ‑ае.
1. На якім не пазначаны аўтар, без подпісу аўтара. Ананімная літаратура. Ананімнае пісьмо. □ Валодзя Полаг на поўны голас філасофстваваў аб подласці людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы. Шамякін.
2. Які ўтойвае сваё імя, не ставіць подпісу пад пісьмом, творам. Ананімны аўтар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анахрані́зм, ‑у, м.
1. Памылковае аднясенне падзей, з’яў адной эпохі да другой.
2. З’явы, погляды, думкі, якія з’яўляюцца ўстарэлымі для пэўнай эпохі. Сапраўды, ці не гучаць у наш час анахранізмам словы, з якімі звяртаецца няхай сабе малалетні Сымон да дзеда Курылы. Навуменка.
[Ад грэч. ana — назад і chronos — час.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́пеставаць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
1. Клапатліва ўзгадаваць, выняньчыць. Нягожа [Цупрону] пакідаць адну старую маці, якая выпеставала і ўзрасціла яго. Лупсякоў.
2. перан. Выхаваць, вынасіць. Герой хацеў бы бачыць жыццё пабудаваным згодна з тымі ідэаламі, якія выпеставаў ён у сваёй душы. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кла́ўзула, ‑ы, ж.
1. У юрыспрудэнцыі — спецыяльная ўмова, агаворка ў завяшчанні, дагаворы і інш.
2. У рыторыцы — заключная частка прамовы, гукавой і стылістычнай форме якой прамоўцы надаюць вялікае значэнне.
3. У літаратуразнаўстве — канец верша, склады вершаванага радка, якія ідуць за апошнім націскным складам.
[Лац. clausula.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кля́мар, ‑а, м.
1. звычайна мн. (кля́мары, ‑аў). Драўляныя пласціны, якія ставяцца з абодвух бакоў сцяны і сцягваюцца жалезнымі прутамі для яе выраўноўвання і мацавання. Узяць сцяну ў клямары.
2. Абл. Спражка на рэмені, папрузе. [Арцыховіч] падперазаўся новай папругай з блішчастым клямарам. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зруйнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Разбурыць, ператварыць у руіны. [Банда] стараецца спаліць ці якім-небудзь іншым парадкам зруйнаваць.. завод. Чорны. // Ліквідаваць, знішчыць. У тых людзей, якія ў маладосці назаўсёды зруйнавалі быльняговыя межы і праклалі сцежкі ў новы дзень, павырасталі сыны і дочкі. Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́лькаць, ‑ае; незак.
Утвараць гукі, падобныя на тыя, якія бываюць пры кіпенні або пераліванні вады. Пад вяслом і шастом ласкава плёхала ды булькала вада. Брыль. Ружова і роўна свяціла сонца, было цёпла і парна, а за арэшнікам шумеў і булькаў ручай. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́льцы, ‑аў; адз. валец, ‑льца, м.
1. Прэс у выглядзе двух або некалькіх цыліндраў, валкоў або конусаў, якія верцяцца ў розных напрамках і служаць для пракаткі, драблення чаго‑н. Пракатныя вальцы. // Машына, асноўнай рабочай часткай якой з’яўляюцца такія вальцы.
2. Разм. Вальцовы млын.
[Ад ням. Walze — вал, цыліндр, каток.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лажэ́чнік, ‑а, м.
Абл. Планка з выразамі, у якія ўстаўляюцца лыжкі, нажы, відэльцы. Варанецкі стаяў і аглядаў небагаты [хатні] скарб.. За сталом дзве лавы — адна ад покуця ў адзін бок, другая — у другі. Зэдлік ля печы, на сцяне ў парозе драўляны лажэчнік. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)