парахава́цца, ‑рахуюся, ‑рахуешся, ‑рахуецца; зак.
Разм.
1. Зак. да рахавацца.
2. перан. Адпомсціць, адплаціць каму‑н. Самая справа, па якой скліканы гэты сход, усім вядома: трэба нешта зрабіць з панам Скірмунтам, трэба так ці іначай парахавацца з ім. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парта́ч, ‑а, м.
Разм. груб. Чалавек, які нядбала або няўмела выконвае сваю работу. За што ні возьмуцца — ну хоць ты плач! — Цудоўны матэрыял пакрэмзаюць на латы. ... Нажніцы ж, так сказаць, былі не вінаваты, Бо імі працаваў кравец-партач. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Разм.
1. Зрабіць брудным, запэцкаць. Спаскудзіць падлогу.
2. Сапсаваць; зрабіць дрэнным. [Бабка:] — Дай .. [Насі] на коўзанку тыя валёнкі, дык так спаскудзіць іх, што і не пазнаеш. Каліна. / у перан. ужыв. [Ганя:] — [Намыснік] мне ўсё жыццё спаскудзіў. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сталя́рства, ‑а, н.
Рамяство, занятак сталяра. [Сабастыян:] — Я некалі .. у нябожчыка бацькі на[ву]чыўся сталярству. Чорны. Пры ахвоце ён [Хацяноўскі] мог усё зрабіць па сталярству і цяслярству, аднак у хаце замест зэдліка стаяла калодка, замест ложка былі сяк-так збітыя нары. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Колькасць страчанага прадукта пры высыханні. Нормы ўсушкі. / у іран. ужыв. Калі ў краме ёсць нястача, Дык «усушка» там, няйначай, Ці «утруска», ці мо’ «мышы» — Так заўсёды ў актах піша. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыру́льнік, ‑а, м.
Майстар, які займаецца галеннем, стрыжкай, афарбоўкай і прычэсваннем валасоў. У афіцэрскай палаце спрытны і гаваркі цырульнік займаўся абмаладжэннем ляжачых кліентаў. Якімовіч. [Алёша] яшчэ раз прыгладзіў свой «бокс», над якім гадзіну таму назад так старанна завіхаўся цырульнік. Васілевіч.
[Польск. cyrulik з грэч.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарк, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шаркаць — шаркнуць. Жанчыны гнуцца ды разгінаюцца лёгка. Нават і мама. «Абы толькі ногі мае не балелі так моцна...» Сярпы ў іх руках — што жывыя, шарк, шарк — і жменя. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бі́ндус ’гультай’ (Сцяц., Нас.). Аткупшчыкоў (Лекс. балтызмы, 34–35) хоча бачыць тут літуанізм (з меншай пэўнасцю аб гэтым Лаўчутэ, там жа, 22). Брукнер (27) дапускае, здаецца, магчымасць сувязі з bindas ’сякера’ (< ням. Bindaxt; так прынамсі Варш. сл., 1, 156). Параўн. бінда́с ’сякера’, дурань’ (Касп.), бі́ндас ’бамбіза’ (Нас.). Аткупшчыкоў, там жа, лічыць літуанізмам і бел. біндзю́к ’хлапчук гультай і гарэза’ (Нас.). Ці не сюды адносіцца біндзюга́йла ’гультай’ (Нас.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваўчынец ’воўчая ягада, Daphne’ (Інстр. II); ’Daphne mezereum L.’ Параўн. укр. вовчинець ’тс’ (таксама вовче личко, вовчі ягоди, вовчій перец і г. д.; Макавецкі, Sł. botan., 126). Рус. волчник, волчьи ягоды, чэш. vlčí lýko, польск. wilcze łyko, серб. вучје лико, ням. Wolfbast і г. д. (гл. Махэк, Jména rostl., 152). Утварэнне з суф. ‑ец ад ваўчыны. Названа расліна так, таму што ягады яе непрыгодныя для яды.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Але́, алі ’але, так, толькі’ (Нас., Бяльк.) (гл. алі), укр. але, ст.-рус. али, серб.-харв. а̏ли, славен. ali ’тс’ да а (гл.) і ле (гл.). Параўн. ст.-польск. le ’толькі’, чэш. le ’але, і’, серб.-харв. ље̏ ’толькі, але’ (RHSJ, VI, 234–235). Апошняе, магчыма, яшчэ балта-славянскае: лат. ‑le. Параўн. Траўтман, 153; Мюленбах-Эндзелін, 2, 443; Слаўскі, 1, 24; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 2. Параўн. алі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)