парачкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Разм. Рачкаваць некаторы час. Ну, а восенню калі на бульбе і парачкавалі [бабы], дык за зіму выгуляюцца. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышлёпнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. каго-што. Шлёпнуўшы, прыціснуць. Прышлёпнуць муху.

2. што. Прыкласці з сілай, пакінуўшы адбітак. Прышлёпнуць пячатку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышэ́рхнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. прышэрх, ‑ла; зак.

Разм. Трохі, з паверхні зацвярдзець, падсохнуць. Гразь прышэрхла. // Падсохшы, прыстаць, прымацавацца да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разваява́цца, ‑ваююся, ‑ваюешся, ‑ваюецца; зак.

Разм. Пачаць бурна праяўляць раздражненне, абурэнне, гнеў. Ну, ты там... Разваявалася!.. — крыкнуў .. [Андрэй] яшчэ. Так любога ўходаеш. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіраці́ць, ‑рачу, ‑раціш, ‑раціць; незак., каго-што.

Рабіць сіратою. [Лявэр:] — І я падумаў сабе — ну, а чаму я павінен сіраціць сваіх дзяцей? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́пнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да тупаць.

2. Разм. Станцаваць. [Яўмень:] Мо’ і мы, свацця, тупнем, трасца ім у бок? Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фія́ска, нескл., н.

Кніжн. Няўдача, правал. Ну, калі так, Змітро, — звяртаецца.. [Васіль] да мяне, — тады ні гу-гу... што я пацярпеў фіяска... Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часа́льня, ‑і, ж.

Майстэрня, дзе займаюцца часаннем воўны, ільну і пад. Ну, так сказаць, прыходзь увечары. Я воўну з часальні прывёз... Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмачы́ць сов.

1. отмочи́ть;

а. пла́стыр — отмочи́ть пла́стырь;

2. спец. (вымочить, пропитать влагой) отволо́жить;

а. ску́ру — отволо́жить ко́жу;

3. перен., прост. отмочи́ть;

ну і ~чы́ў шту́ку!ну и отмочи́л шту́ку!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балага́н

1. уст. балага́н, -на м.;

2. прям., перен., разг. балага́н, -ну м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)