памо́ршчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; зак.
1. Зморшчыць твар, зрабіць грымасу (нездавальнення, агіды, напружання і пад.). Інжынер прыўзняў галаву, паморшчыўся, быццам у яго ад крыку забалела галава. Асіпенка. Гуз паморшчыўся — ён абдзёр спіну і плячо, калі лез пад нары. Шашкоў.
2. Пакрыцца маршчынамі, складкамі. Прытухнуць ад слёз ясны вочы, Завяне, паморшчыцца твар. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.
1. Прасушыць зноў, яшчэ раз. Відаць, непрыбраныя рады сена трэба падвярнуць, перасушыць. Кандрусевіч.
2. Зрабіць вельмі сухім. Перасушыць тытунь. Перасушыць бялізну.
3. Высушыць усё, многае. Перасушыць коўдры, падушкі. □ Ледзь-ледзь мы .. перасушылі [фасолю] і ссыпалі ў мяшкі. Але высушылі, відаць, не вельмі суха, бо суп патыхае прэлым. Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раствары́ць, ‑твару, ‑творыш, ‑творыць; зак., што.
Прымусіць растварыцца. Растварыць соль у вадзе. // перан. Прымусіць зліцца з чым‑н., зрабіць незаўважаным сярод каго, чаго‑н.; паглынуць. Перад наступленнем карнікаў быў мой загад: жанчын, дзяцей, хворых рассяліць у вёсках, растварыць у насельніцтве. Шамякін. На дварэ сцямнела, прыцемкі скралі, растварылі абрысы дамоў, прадметаў, людзей. Радкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растра́ціцца, ‑трачуся, ‑трацішся, ‑траціцца; зак.
1. Растраціць свае грошы. // перан. Патраціць свае фізічныя і душэўныя сілы на што‑н. дробнае, пустое.
2. Незаконна расходаваць чужыя грошы, маёмасць; зрабіць растрату (у 2 знач.). Нінка .. то кідала аўтакалону, то зноў варочалася; была стала на работу ў буфет у сталовую, растрацілася, пайшла пасля ў дарожніцы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рызыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. Аднакр. да рызыкаваць.
2. з інф., на што і без дап. Нягледзячы на рызыку, адважыцца зрабіць што‑н. Хто з разведчыкаў не рызыкнуў бы на гэта? На вайне без рызыкі нельга. Новікаў. — Дык што, хлопцы, рызыкнём хіба? Як, Уладзік, рызыкнём? — звярнуўся Тургай да сяброў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Аднакр. да рэзаць (у 1, 2, 4, 6 знач.).
2. Моцна ўдарыць чым‑н. Антось на бягу рэзнуў прыкладам карабіна паручніка. Нікановіч.
3. Зрабіць што‑н. хутка, энергічна, з азартам. Толькі расцягнуў, думаў рэзнуць полечку, а Аўдоцця падышла да яго і паклала на гармонік руку. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэквізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Зрабіць (рабіць) рэквізіцыю чаго‑н. Гаспадар спахмурнеў. Па людзях хадзілі чуткі, што неўзабаве ў яго рэквізуюць і млын. Асіпенка. [Незнаёмы:] — Я — старшыня тутэйшага рэўкома. Рэквізую коней і драбіны. Лобан. [Салдаты] рэквізавалі ў адным з сёл мужыцкія сані і прыбылі на месца значна раней, чым мужыкі. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.
Спец.
1. Надаць (надаваць) поўнае гучанне музычнаму або маўленчаму тэксту (пры спяванні, чытанні і пад.).
2. што. Давесці (даводзіць) афарбоўку прадмета да патрэбнага тону. // Зрабіць (рабіць) дэкаратыўную апрацоўку скульптуры для ўстаранення дэфектаў матэрыялу, з мэтай імітацыі і пад. Таніраваць мармуровую статую. // Афарбаваць (афарбоўваць) фатаграфічныя відарысы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што і без дап.
Пакрываць сцены або столь тынкам, каб зрабіць паверхню гладкая. Разам з бацькам .. [Журба] хадзіў на заробкі: мураваў печы, тынкаваў хаты. Няхай. Развітаецца [Валя] з сяброўкамі, з якімі вельмі здружылася за колькі дзён, і бягом па аўтобус. У Новалукомль. Зноў у сваю брыгаду. Будзе тынкаваць. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узлама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; заг. узламі; зак., што.
1. Ломячы, разбіць, адкрыць што‑н. замкнутае, запёртае. Узламаць дзверы. □ Ігнась сякерай узламаў замок, і жудасць ахапіла яго. Чарнышэвіч. // Праламаць, разламаць. У вагоне нумар дзесяць палонныя ўзламалі сцяну і выскачылі на хаду. Лупсякоў.
2. Зрабіць прарыў у чым‑н., парушыць што‑н. Узламаць абарону праціўніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)