неравноду́шный неабыя́кавы; небезува́жны; (влюблённый) закаха́ны;

быть неравноду́шным мець прыхі́льнасць (да каго, чаго), мець сімпа́тыю (да каго); (симпатизировать) сімпатызава́ць (каму); (быть влюблённым) быць закаха́ным (у каго);

он неравноду́шен к му́зыке ён ма́е прыхі́льнасць да му́зыкі (ён лю́біць му́зыку);

он неравноду́шен к ней ён ма́е прыхі́льнасць (сімпа́тыю) да яе́, ён сімпатызу́е ёй (закаха́ны ў яе́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пара́дкам, прысл. (разм.).

1. У значнай ступені, даволі моцна, многа.

Ён ужо п. пастарэў.

2. Як мае быць, як след.

Ніхто п. не ведаў, куды яны паехалі.

3. Па парадку.

П. абыходзіць усе двары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спец, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Назва спецыяліста — выхадца з інтэлігенцкага асяроддзя, якая ўжыв. ў першыя гады савецкай улады (уст.).

2. Вельмі дасведчаны чалавек, майстар сваёй справы.

Ён у гэтай справе с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсю́ль, прысл.

1. З гэтага або ад гэтага месца.

А. да горада далёка.

2. З гэтай мясцовасці.

Ён недзе а., з-пад Мінска.

3. перан. Са сказанага перад гэтым; у выніку гэтага.

А. зрабі вывад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апа́ла, -ы, ж.

1. У царскай Расіі: няміласць, гнеў цара да каго-н., а таксама кара таму, хто трапіў у няміласць.

Быць у апале.

2. перан. Тое, што і няміласць.

Ён у апале ў кіраўнікоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зна́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак., кім-чым, як хто-што або ў якасці каго-чаго (афіц.).

Быць запісаным дзе-н., лічыцца, называцца.

З. ў спісе.

Ён у нас значыцца ў якасці кансультанта (або як кансультант).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

негаты́ў², -ты́ву, м. (разм.).

Адмоўны вынік якіх-н. дзеянняў, адмоўны пачатак; увогуле факты, звесткі, эмоцыі і пад. адмоўнага характару.

Ён ва ўсім бачыць толькі н.

|| прым. негаты́ўны, -ая, -ае.

Н. вынік.

Негатыўная ацэнка.

Негатыўныя эмоцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нераўня́ м. и ж. неро́вня́;

ён ёй н. — он ей неро́вня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мітрэ́нжыцца несов., прост. трево́житься; беспоко́иться;

ён дарэ́мна м. — он напра́сно беспоко́ится

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мясно́е сущ. мясно́е;

ён не есць ~но́га — он не ест мясно́го

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)