цэзу́ра, -ы, ж. (спец.).

1. У вершаскладанні: паўза, якая падзяляе радок на часткі.

Вялікая ц.

Малая ц.

2. Кароткая паўза ў музычнай мелодыі паміж дзвюма фразамі або завершанымі раздзеламі.

Ладавая ц.

|| прым. цэзу́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калідо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Праход, які злучае асобныя часткі кватэры, будынка.

2. перан. Вузкая, доўгая прастора, якая злучае сабой што-н., праход.

Горны к.

Паветраны к.

|| прым. калідо́рны, -ая, -ае.

Калідорная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тлушчавая складка ў брушыне.

2. Прыстасаванне для герметызацыі адтулін, праз якія праходзяць рухомыя часткі механізмаў — валы, штокі і пад. (спец.).

|| прым. са́льнікавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кало́ць², калю́, ко́леш, ко́ле; калі́; ко́латы; незак., што.

Рассякаць, здрабняць на часткі.

К. лёд.

К. дровы.

|| зак. раскало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы і пакало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы.

|| наз. ко́лка, -і, ДМ -лцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгу́зак, ‑зка, м.

Разм. Невялікая пялёнка, якая складваецца трохвугольнікам і ўжываецца для закручвання ніжняй часткі тулава груднога дзіцяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падраздзяля́цца, ‑яецца; незак.

1. Дзяліцца, распадацца на больш дробныя часткі. Рота падраздзяляецца на ўзводы.

2. Зал. да падраздзяляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палаталіза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Змякчэнне зычных гукаў шляхам дабавачнага пад’ёму сярэдняй часткі языка да паднябення. Палаталізацыя гука «л».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брандма́ўэр, ‑а, м.

Капітальная глухая вогнетрывалая сцяна, якая ў супрацьпажарных мэтах падзяляе сумежныя пабудовы або часткі аднаго будынка.

[Ням. Brandmauer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запале́нне, ‑я, н.

Хвароба, якая суправаджаецца павышэннем тэмпературы, прыпухласцю, пачырваненнем хворай часткі цела. Запаленне лёгкіх. Запаленне сярэдняга вуха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скід, ‑у, М ‑дзе, м.

У геалогіі — перамяшчэнне часткі горных парод па трэшчыне ў вертыкальным або нахільным кірунку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)