касала́пы, ‑ая, ‑ае.
Які пры хадзе ставіць ступні наскамі ўсярэдзіну або ў бакі. Шаройка хутка закрочыў паміж дрэў, шыракаплечы, касалапы, як мядзведзь... Шамякін. // у знач. наз. касала́пы, ‑ага, м. Пра мядзведзя. На досвітку сёння да сувязістаў завітаў касалапы. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мясці́ць, мяшчу, месціш, месціць; незак., каго-што.
Змяшчаць у сабе, умяшчаць; размяшчаць, даваць прыстанішча. Невялікі ўтульны пакой бібліятэкі мясціў у сабе цяжкі пісьмовы стол і дзве шырокія шафы. Галавач. У старога сёння свята, І гасцей не месціць хата. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паплаве́ц, ‑лаўца, м.
Невялікі поплаў. Давёўшы разору да прырэчнага паплаўца, [Міхась] гукнуў да Ніці: — Хопіць на сёння. Якімовіч. [Жанчына] спусцілася з падгнілага ганка на маленькі дворык, адгароджаны ад вялікага нізкай агароджай.. Скрозь была трава, мятліца — як паплавец які перад ганкам. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак., што.
Жуючы, размяць; разжаваць. [Гарбач] успамянуў, што ад учарашняга пачастунку засталося яшчэ трохі цукерак. Ён можа аб’ядацца сёння колькі хоча. Захапіўшыся гэтаю думкаю, ён не перажаваў добра сыру. Сыр стаў у горле. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадба́чыцца, ‑чыцца; зак.
Уявіцца ў думках (пра тое, што павінна адбыцца). Па тым, якое высокае стаяла над лесам неба, можна было меркаваць, што дажджу сёння не прадбачылася. Чыгрынаў. — Значыць, гэта адступленне прадбачылася раней, бо патрэбен быў новы плацдарм. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Укласці ў чамадан, увязаць у скрутак і пад. Сёння ў Машы вельмі турботны дзень: трэба спакаваць хатнія рэчы, бо заўтра досвіткам выязджаюць. Гроднеў. Альшэўскі спакаваў у чамадан небагатыя падарункі, пайшоў на вакзал. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Надумаць, прыдумаць што‑н. Я паціснуў плячыма: што сталася сёння з жонкаю? — Ты нешта ўдумала сабе? Сачанка. // Уздумаць. [Віктар:] — Толькі не ўдумай яму [кіраўніку] сказаць гэта ў вочы — на ўсё жыццё ворага нажывеш... Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
настро́енныйII
1. прич., муз., радио настро́ены;
2. прич., техн., радио нала́джаны, настро́ены;
3. прич. (приведённый в какое-л. настроение, расположение) настро́ены;
4. прич., перен. настро́ены; падбухто́раны; падбі́ты; падгаво́раны; см. настро́итьII;
5. кратк. форма сказуемого / он ве́село (пло́хо) настро́ен ён у вясёлым (у дрэ́нным) настро́і;
он не настро́ен сего́дня писа́ть ён не ма́е сёння настро́ю (ён не ў настро́і сёння) піса́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
даліка́ціцца, ‑качуся, ‑кацішся, ‑каціцца; незак.
Разм. Далікатна абыходзіцца з кім‑, чым‑н. Яшчэ і сёння між калгаснікаў ідуць спрэчкі аб тым, ці варта было гаціць такую процьму грошай на гэту механіку. Маўляў, чаго ўжо так далікаціцца з тымі каровамі... Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ака́зія, ‑і, ж.
1. Зручны выпадак для паездкі або перасылкі чаго‑н. спадарожным транспартам. // Зручны, спрыяльны выпадак.
2. Нечаканае здарэнне, непрадбачаны выпадак. — Ого, вы сёння багата жывяце! — усклікнуў Сяргей. — Што ў вас за аказія такая, што трэба віном паліваць? Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)