Модэль ’мадэль’ (Яруш.). З польск. model, якое з франц. modéle < іт. modello — памяншальнае да modo < лац. modusспосаб’. Гл. таксама мадэль і модус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прызе́лліць ’напаіць зеллем, зачараваць’ (Ян.), прызы́лы́ты ’прываражыць, прычараваць’ (Клім., Сл. Брэс.), сюды ж прызі́лспосаб варажбы’ (Клім.). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад зе́лле (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбіва́нка ’амлет’ (лід., Сл. ПЗБ). Утворана ад разбіва́ць (пад увагу узяты спосаб прыгатавання ежы) з дапамогай суфікса ‑анк‑а, як се́чанка ’шаткаваная капуста’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзе́даўшчына, ‑ы, ж.

Разм.

1. Спадчына пасля дзеда (пераважна зямельная).

2. Дзедаўскі, старадаўні спосаб, звычай. — А шум ужо даўно па раёне ідзе: пятроўцы назад пайшлі, на дзедаўшчыну павярнулі! Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарлата́нства, ‑а, н.

Паводзіны, спосаб дзеяння, уласцівы шарлатану; бессаромны падман, разлічаны на няведанне, невуцтва прысутных. Ездзіў у вёску Маркавічы. Там мне расказалі пра адну жанчыну, якая займаецца шарлатанствам. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апліка́цыя, ‑і, ж.

1. Спосаб стварэння арнаменту, мастацкага ўзору або малюнка шляхам наклейвання (нашыўкі) на што‑н. кавалачкаў рознакаляровай матэрыі, паперы і пад.

2. Арнамент, узор, малюнак, створаны такім чынам.

[Ад лац. applicatio — прыкладванне, наклейванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнездавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да гнязда (у 1 знач.). Гнездавы перыяд.

2. Які мае адносіны да гнязда (у 3, 4 знач.). Гнездавы спосаб сяўбы. Гнездавое заляганне руд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клеявы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да клею, уласцівы клею. Клеявы спосаб мацавання. Клеявы пах. // Прыгатаваны на клеі, з клеем. Клеявое мыла. Клеявая фарба. // Прызначаны для вырабу клею. Клеявы завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круце́льства, ‑а, н.

Разм. Паводзіны, спосаб дзеяння круцяля; махлярства, ашуканства. Праўда, нядоўга трэба было высвятляць, хто займаецца такім круцельствам, бо кожны добра помніў, калі і ў каго ён малоў. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спарта́нец, ‑нца, м.

1. Грамадзянін Спарты — дзяржавы ў Старажытнай Грэцыі, жыхары якой вызначаліся суровым спосабам жыцця, вынослівасцю і цярплівасцю.

2. перан. Чалавек, які адмаўляецца ад раскошы, вядзе суровы спосаб жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)