Баско́й ’прыгожы’ (калінк., Арх. ГУ, Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Рус. дыял. ба́сый, баский, ба́ско́й добры; прыгожы; хуткі і г. д.’ Фасмер (1, 129–130) звязвае гэтыя словы з рус. дыял. бас, бась ’прыкраса, прыгажосць і да т. п.’ (паходжанне іх не вельмі яснае: лічыцца запазычаннем з сканд. моў або з комі; ставіцца пытанне аб сувязі з санскр. bhās‑святло, бляск і г. д.’; але ўсе значэнні добра выводзяцца з рус. дыял. басить, басовать). Магчыма, сюды і ўкр. баский ’хуткі (пра каня)’. Але параўн. укр. басува́ти ’стаць на дыбы, ісці галопам’, рус. басова́ть ’бадзёрыцца, іржаць, таптаць і г. д.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ноч ’ноч, частка сутак’ (Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), укр. ніч, рус. ночь, польск., чэш., славац., н.-луж. noc, в.-луж. nóc, славен. nóč, серб.-харв. но̑ћ, макед. ноќ, балг. нощ. Прасл. *noktь, роднаснае літ. naktis, лат. nakts, ст.-прус. naktin (він. скл. адз. л.), ст.-інд. nák, náktis ’ночы’, лац. nox, noctis (він. скл.), грэч. νύξ ’ноч’, гоц. nahts (Фасмер, 3, 87; Махэк₂, 401; Бязлай, 2, 227). У аснове матывацыі значэнне ’гнуць, сцягваць’, параўн. лац. nox пры necto ’сцягваць, звязваць’, што дало значэнне ’закрываць (святло)’ (Макоўскі, Мир слов и знач., 139), параўн. сутон ’тонкі лядок на вадзе’ і ’змрок’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збля́клы і збле́клы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў яркасць афарбоўкі, выцвіў. І ясная зара, і чароўная ціхая ноч, і збляклыя рэдкія зоры.. — усе начныя з’явы і гукі адбіваюцца ў яго сэрцы. Дуброўскі.

2. Які завяў, страціў свежасць. Вунь купаю дрэвы, Між іх — журавель. Кіруем налева Па збляклай траве. Крапіва. / Пра чалавека, яго твар. Марына Паўлаўна запаліла святло, і яно цьмяна азарыла твар яе, стараваты ўжо, збляклы. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нованаро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Які толькі што, нядаўна нарадзіўся. Нованароджанае дзіця. // у знач. наз. нованаро́джаны, ‑ага, м.; нованаро́джаная, ‑ай, ж. Пра чалавека, які толькі што, нядаўна нарадзіўся. Восем, шчаслівых бацькоў зарэгістравалі нованароджаных. Карпюк. // перан. Які зусім нядаўна ўзнік, з’явіўся. Слабае святло нованароджанага месяца мігцела ў насцярожаных дзікаватых вачах [коней]. Караткевіч. І ўдзень і ўночы ўсе цэхі шумяць, гудзяць, грымяць, а з канвеераў сыходзяць нованароджаныя магутныя асілкі-машыны. Сапрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́сфарны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фосфару, уласцівы яму. Фосфарны пах. // Які мае ў сваім саставе фосфар. Фосфарныя солі. □ Звеннявая вырашыла правесці дадатковую падкормку пасеваў фосфарнымі і калійнымі ўгнаеннямі. «Звязда». // Зроблены з выкарыстаннем фосфару; пакрыты фосфарам. Фосфарныя запалкі. □ Мы з Тарлецкім маўчым. Можа і лепш, каб фосфарныя шарыкі падкінуць у вагон. Навуменка.

2. Які свеціцца падобна фосфару мігатлівым блакітным святлом. Фосфарнае святло месяца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мя́гкий в разн. знач. мя́ккі;

мя́гкий материа́л мя́ккі матэрыя́л;

мя́гкий свет мя́ккае святло́;

мя́гкий го́лос мя́ккі го́лас;

мя́гкие движе́ния мя́ккія ру́хі;

мя́гкая вода́ мя́ккая вада́;

мя́гкий хара́ктер мя́ккі хара́ктар;

мя́гкие согла́сные лингв. мя́ккія зы́чныя;

мя́гкий знак мя́ккі знак;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отрази́ться

1. (об изображении) адлюстрава́цца, адбі́цца;

в воде́ отрази́лся лу́нный свет у вадзе́ адлюстрава́лася (адбі́лася) ме́сячнае святло́;

2. перен. (сказаться) адбі́цца;

пребыва́ние на ю́ге хорошо́ отрази́лось на его́ здоро́вье прабыва́нне (знахо́джанне) на по́ўдні до́бра адбі́лася на яго́ здаро́ўі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мя́ккі, -ая, -ае.

1. Які ўгінаецца пры націсканні, няцвёрды, эластычны, далікатны.

М. хлеб.

М. абутак.

Мяккія валасы.

Мяккія рукі.

2. Прыемны для ўспрымання; не рэзкі.

М. голас.

Мяккае святло.

3. Плаўны, павольны.

Мяккія рухі.

4. перан. Лагодны, ціхі, спагадлівы.

М. характар.

М. чалавек.

5. Нястрогі, паблажлівы.

М. прыгавор.

6. Цёплы, несуровы.

М. клімат.

Мяккая зіма.

7. Які ўтрымлівае мала вапнавых солей.

Мяккая вада.

8. На транспарце: з мяккімі сядзеннямі або прызначаны для выкарыстання мяккіх сядзенняў.

М. вагон.

9. Аб зычным гуку: які вымаўляецца прыбліжэннем сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення; проціл. цвёрды.

Мяккі знак — назва літары «ь».

|| ласк. мя́кенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| наз. мя́ккасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нейтра́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які захоўвае нейтралітэт у адносінах да ваюючых дзяржаў. Нейтральная краіна. // Які паводле міжнароднай дагаворанасці не можа быць тэатрам ваенных дзеянняў або месцам размяшчэння войск. Нейтральныя воды. Нейтральны порт. // Нікім не занятая прастора паміж двума ваюючымі бакамі. Наша вёска знаходзілася на нічыйнай зямлі, у нейтральнай паласе. Хадкевіч. Вагон мінае памежныя слупы, праходзіць вузкую паску нейтральнай зоны і ідзе пад драўлянай аркай. Галавач.

2. перан. Які не становіцца на чый‑н. бок (у палітычнай барацьбе, спрэчках і пад.). Заняць нейтральную пазіцыю ў спрэчках. Нейтральны наглядальнік. // Уласцівы для такога чалавека. Нейтральныя паводзіны.

3. Які не мае выразных адзнак (пра святло, колер і пад.). Святло ў Рэмбрандта ніколі не бывае рассеяным і нейтральным, яно заўсёды сканцэнтраванае, мэтанакіраванае. «Беларусь».

4. Спец. Які не дае ні шчолачнай, ні кіслай рэакцыі. Нейтральны раствор.

5. Спец. Які не нясе ні адмоўнага, ні дадатнага зараду. Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часцінкай. «Маладосць».

[Ад лац. neuter — ні той, ні другі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скупо́й

1. прил., прям., перен. скупы́;

он до кра́йности скуп ён да кра́йнасці (страшэ́нна) скупы́;

из окна́ ли́лся скупо́й свет ла́мпы з акна́ ліло́ся скупо́е святло́ ля́мпы;

2. сущ. скупы́, -по́га м.;

скупо́й теря́ет вдвойне́ посл. скупы́ два разы́ тра́ціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)