надску́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Спец. Верхні слой скуры. Надскурка ахоўвае арганізм ад пранікнення бактэрый. // Плеўка, якая пакрывае зверху ліст і сцябло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пама́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Папраўка ў тэксце, зробленая ад рукі. Мне не даводзілася бачыць памарак на рукапісах Чорнага, шматлікіх чарнавікоў. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пладажэ́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Шкодны матылёк, вусень якога корміцца пладамі. Для вылоўлівання вусеняў пладажэркі і часткова даўганосіка накладваюцца лоўчыя паясы. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́дпірка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Абл. Падпора, падпорка. Нявестка прывядзе нейкага хваста, а можа і два. Вось і подпірка ў гаспадарцы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бутанье́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Уст. Кветка або букецік кветак, якія прышпільваюцца да жаночай сукенкі або прасоўваюцца ў пятліцу пінжака ў якасці ўпрыгожання.

[Ад фр. boutonnière.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантрама́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Талон або другі ўмоўны знак, які замяняе білет пры ўваходзе ў тэатр, цырк і інш. Прайсці па кантрамарцы.

[Фр. contremarque.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Разм. Ласкавая назва кошкі. Цыля трымала ў хаце цэлы каціны гадавальнік — аж шэсць, самай рознай масці мурак. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўлітэ́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Разм. Тое, што і паўлітроўка. Зарына сказала: — Можа, вып’еце, мужчыны? — і паставіла на стол пачатую паўлітэрку гарэлкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цаца́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Птушка атрада курыных. Даўно хацелася .. [Мітрафану], каб побач з індыкамі і звычайнымі курамі пахаджвалі па двары і цацаркі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́шчарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Невялікі паўзун з доўгім хвастом і прадаўгаватым целам, пакрытым дробнай рагавой луской. Млеюць яшчаркі зялёныя ад смагі. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)