прамата́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Матацца некаторы час (гл. матацца 1).
прамата́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Неэканомна, неразумна растраціўшы грошы, разарыцца. Пашыкаваў Федзька з тыдзень.. У сярэдзіне месяца ўжо без свайго габардзіну хадзіў. А к канцу пабыўкі праматаўся зусім. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пято́к, ‑тка, м.
Разм. Колькасць, роўная пяці; пяць аднолькавых прадметаў. Вечарам, пакідаючы поле, я загортваў з пяток бульбін у мяшок і нёс іх у вёску — малому Генрыху. Ракітны. Праз якіх хвілін пяток вартавы асцярожна падсунуў .. [Васілю Іванавічу] пад галаву нечую ватоўку, прыкрыў шынялём. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разляга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца;
1. Незак. да разлегчыся.
2. Поўніцца звонкімі, пералівістымі гукамі. Раннімі вёснамі сюды прыходзілі дзяўчаты па шчаўе, а ў святочныя дні збіралася моладзь, і Гарадок разлягаўся ад песень і тупату. Ракітны. Было весялосці, музыкі ў Банькоўскіх — аж разлягаліся Вязавічы. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распя́цце, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распяць.
2. Крыж з фігурай распятага Хрыста, а таксама фігура распятага Хрыста. Пра тое, што гаспадыня была вельмі набожная, сведчыў доўгі рад ікон з металічным распяццем. Ракітны. Высокі крыж з распяццем хіліўся на бок. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́тачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш. да сетка (у 2–5 знач.); невялікая, тонкая сетка. Сетачка дробных маршчын. Сетачка для валасоў. □ І сетачкі-крылцы ўжо сушаць стракозы. Колас. Сын .. сядзіць у бялюткай сетачцы на зэдліку ля плота. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціхахо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае невялікую скорасць ходу, руху. [Бавар] выехаў на здаравенных рыжых конях, запрэжаных у дышаль доўгай і ціхаходнай фуры. Ракітны. Бурмакоў з усяе сілы націснуў на акселератар, шкадуючы ў гэты момант, што ён на ціхаходным самалёце, а не на ракеце. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алёс, алёсу і альсу, м.
Абл. Нізкі заліўны луг; зарослая хмызняком або трысцём нізіна; забалочанае месца. Побач з дарогай ляжаў цёмны дрымучы алёс. Там сярод дрэў угадваліся лаза, чарот і зялёныя завадзі. Ракітны. Нялёгка дарогаю гэтай ісці, Па алёсах глухіх, у высокім трысці. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апаласну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Злёгку абдаўшы вадою, абмыць. Адчувалася патрэба асвяжыцца, падтрымаць абяссілеўшае за бяссонную ноч стомленае цела, апаласнуць пачырванеўшыя ад зморы вочы. Колас. Я ўжо не памятаў, як на скорую апаласнуў боты і адным духам выскачыў на бераг. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́бел, ‑бла; мн. кублы, ‑оў; м.
Дзежка з вушкамі і векам, звычайна для захоўвання прадуктаў і рэчаў. [Андрэй] адчыніў кубел, выняў кавалак сала. Чарнышэвіч. Мукі.. пшанічнай — і ў мяхах, і ў кублах, і ў скрынях поўна насыпана. Ракітны. За век напакаваліся, аж выпіраюць кублы палатна. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наво́дчык, ‑а, м.
1. Баец, які наводзіць гармату, кулямёт і пад. на цэль. Яны ўтраіх — капітан, камандзір гарматы і наводчык — сочаць за небам. Ракітны.
2. Рабочы, які займаецца наводкай чаго‑н. Наводчык мастоў.
3. Член зладзейскай шайкі, які наводзіць на месца, дзе можна красці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)