захава́льнік, ‑а, м.

Той, хто захоўвае што‑н., прытрымліваецца чаго‑н., застаецца верным чаму‑н. Сапраўднае мастацтва жыве ў народзе, які з’яўляецца яго стваральнікам і захавальнікам. Хромчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прафана́цыя, ‑і, ж.

Невуцкае скажэнне чаго‑н. агульнапрызнанага (ідэі, вучэння, твора мастацтва і пад.); непачцівыя адносіны да таго, што карыстаецца ўсеагульнай пашанай; апашленне. Прафанацыя ідэі. Прафанацыя навукі.

[Ад лац. profanatio — апашленне святыні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэстаўра́тар, ‑а, м.

1. Спецыяліст па рэстаўрацыі прадметаў мастацтва, старых помнікаў і пад.

2. Прыхільнік рэстаўрацыі (у 2 знач.); той, хто імкнецца вярнуць, аднавіць стары палітычны лад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыднёвік, ‑а, м.

Разм. Выданне, якое выходзіць адзін раз на тыдзень. Летась у часопісах .. і ў тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» былі надрукаваны лірычныя нататкі Янкі Брыля. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыстага́н, ‑у, м.

Разм. Наяўныя грошы. Хто тут — Мядзведзь, а хто — Цыган, Што заграбае чыстаган, Не цяжка дагадацца: Вы гляньце цераз акіян — На іх «свабоднае» мастацтва. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязда́рны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае здольнасці, таленту. Бяздарны артыст. □ Урач яна [Гаецкая] была бяздарны, але арганізатар неблагі. Шамякін. // Выкананы неталенавіта (пра творы літаратуры, мастацтва і пад.). Бяздарны раман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прагматызму; заснаваны на прагматызме. [М. Гарэцкаму] аднолькава чужыя.. прагматычны погляд на літаратуру як ілюстрацыю сацыялагічных тэзісаў і эстэтычныя тэорыі прыхільнікаў чыстага мастацтва. Мушынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сюррэалі́зм, ‑у, м.

Мадэрнісцкі кірунак у мастацкай культуры 20 ст., які абвясціў крыніцай мастацтва сферу падсвядомага (інстынкты, галюцынацыі, сны), а яго метадам — разрыў лагічных сувязей, замененых суб’ектыўнымі асацыяцыямі.

[Фр. surrealisme — звышрэалізм.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́трыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж. (спец.).

1. Увагнутая частка друкарскай формы, у якой атрымліваюць шрыфты.

Свінцовая м.

Пластмасавая м.

2. У матэматыцы: сістэма якіх-н. элементаў, размешчаных у выглядзе прамавугольнай табліцы.

3. Узор, штамп, форма ў серыйнай вытворчасці аб’ектаў мастацтва і тэхнікі.

|| прым. ма́трычны, -ая, -ае.

М. прэс.

М. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паўдзел́а драўніна, якая часткова ідзе на будаўніцтва, часткова на дровы’ (Інстр. II), паўдзелавы лес ’лес другога гатунку’//паўстрой (Мат. Гом.). Да паў- (гл.) і дзела ’справа, рамяство, мастацтва’, роднаснае да літ. daile ’тс’, параўн. ст.-слав. др’кводіло ’цясляр’. Тут у слова ‑дзела семантычны перанос: ’справа, рамяство’ > *матэрыял, з якім работнік працуе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)