перажы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ы́ты; зак.

1. што. Зазнаць у жыцці.

П. вялікую радасць.

2. каго-што. Пражыць даўжэй за каго-, што-н.

П. сваіх равеснікаў.

3. што. Выцерпець, перанесці што-н.

Ён не мог п. абразы.

|| незак. перажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узвалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -ло́; -ло́чаны; зак. (разм.).

1. каго-што. Падняць наверх што-н. цяжкае, грувасткае.

У. мех на воз.

2. каго (што). З цяжкасцю паставіць на ногі.

У. каня на ногі.

|| незак. узвалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і узвала́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усплы́сці і усплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; усплы́ў, -лыла́, -ло́; зак.

1. Узняцца з глыбіні вады на паверхню.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць вядомым, выкрыцца, выявіцца.

Зноў усплыло гэта пытанне.

У. наверх або на паверхню (выявіцца, стаць вядомым).

|| незак. усплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрасці́, ‑сце; пр. зрос, зрасла, ‑ло; зак.

Разм.

1. Пакрыцца расліннасцю; зарасці, абрасці. Сцежкі вузкія Палыном зраслі. Колас. Вы ж ці глянулі хто часам На магілу мужыка? Варта глянуць: крыж яловы Пахіліўся, мохам зрос. Купала.

2. Вырасці, густа парасці; урадзіць. Лёг пясочак на нівах, зрос палын у стадоле. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрада́ць 1, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; пр. спрадаў, ‑дала, ‑ло; зак., каго-што.

Прадаць усю маёмасць дарэшты (звычайна па частках). Раней у .. [Якава] была свая хата, зямля, гаспадарка неблагая, але ўсё гэта ён спрадаў, калі жонка захварэла на сухоты. Каліна.

спрада́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Латы́ш1 ’прадстаўнік асноўнага насельніцтва Латвіі’ (ТСБМ), прым. латышскі (ТСБМ), латыські (Касп.). Укр. лати́ш, рус. латы́ш, польск. łotysz, чэш. Lolyš. У бел. і ўкр. антрапаніміі сустракаюцца асновы з ла‑ і ло. Узыходзіць да лат. latvieši ’латышы’ (< latvietis), літ. lãtvis, якія паходзяць ад назвы р. Late (Мікала, Slavia, 15, 162; Фасмер, 2, 466).

Латы́ш2 ’вялікі збан з адной ручкай’ (Сл. паўн.-зах.). Да этноніма латыш (відавочна, форма збана пашырылася з Латвіі). Параўн. назву касы літоўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аджы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ў, -жыла́, -ло́; -жы́ты; зак.

1. Пражыць, скончыць жыць.

А. свой век.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Устарэць.

Аджылі розныя звычаі і забабоны.

3. Вярнуцца да жыцця, стаць зноў жывым, ажыць.

Прайшоў дождж, і аджыла ніва.

|| незак. аджыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; дапёк, -пякла́, -ло́; -пячы́; -пе́чаны; зак.

1. Скончыць пячы, давесці да поўнай гатоўнасці.

Д. хлеб.

2. чаго. Спячы дадаткова.

Д. бліноў.

3. перан., каму і без дап. Вывесці з раўнавагі; даняць.

Сваімі дакорамі і папрокамі ён усім дапёк.

|| незак. дапяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бы́ў, -была́, -ло́; -бу́дзь; зак.

1. Прыйсці, прыехаць (афіц.).

Цягнік прыбыў своечасова. П. да месца прызначэння.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічыцца, прыбавіцца.

Вада прыбыла.

|| незак. прыбыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыбыццё, -я́, н. (да 1 знач.) і прыбыва́нне, -я, н.

Расклад прыбыцця цягнікоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перазня́ць, -німу́, -німеш, -німе; -ня́ў, -няла́, -ло́, -лі; -німі; -ня́ты; зак., каго-што.

Зрабіць новую здымку (гл. зняць у 9 і 10 знач.), зняць нанава.

П. план участка.

П. кадр фільма.

|| незак. пераздыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і перазніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перазды́мка, -і, ДМ -мцы, ж.

П. мясцовасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)