Сасі́ска ’невялікая каўбаска, якую ядуць у вараным выглядзе’ (ТСБМ). Праз рус. соси́ска (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79 і наст.) з франц. saucisse ’сасіска’ ад сяр.-лац. salsīcіа ад salsus ’салёны’, гл. Праабражэнскі, 2, 360; Фасмер, 3, 726.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атэлье́. З рус. ателье́, запазычанага ў канцы XIX ст. з франц. atelier ’майстэрня’, Шанскі (1, 170. Курс суч., 167) выводзіць беларускае праз рускую з французскай; Крукоўскі (Уплыў 78) указвае на рускае пасрэдніцтва. Трэба ўлічыць яшчэ польск. atelier.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́быск (БРС, КТС). Рус. о́быск, ст.-рус. обыскъ. З *обискъ ад іскаць (Фасмер, 3, 112) або аддзеяслоўнае ўтварэнне з абыскаць. У бел. мове запазычанне з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 34; Жураўскі, Мат. да IV Міжн. з’езда слав., 51).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́зы ’цесныя сувязі; тое, што звязвае, аб’ядноўвае (вузы братэрства і пад.)’ (БРС, КТС). Кніжнае запазычанне з рус., дзе са ст.-рус. оуза, ст.-слав. ѫза, вѫза (Крукоўскі, Уплыў, 29), параўн., аднак, яшчэ ў Зізанія оузы, ланцꙋхи, вѧзане.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лагары́фм ’паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік- аснову, каб атрымаць дадзены лік’ (ТСБМ). Запазычана з рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 89) < фр. logarithme < лац. logarithmus. Слова стварыў шатландскі матэматык Джон Нэпір у 1614 г. (Фасмер, 2, 509).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манжэт, манжэта ’абшлаг рукава кашулі, блузкі, калашыны штаноў і інш.’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 79) з франц. manchette ’рукаўчык’ — памянш. manche ’рукаў’, якое з лац. manica ’рука’ (Фасмер, 2, 568–569; Голуб-Ліер, 302).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манты́лья ’карункавае пакрывала (на галаву) у іспанак’, ’кароткая жаночая накідка без рукавоў’ (ТСБМ). З рус. мантилья ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз новав.-ням. Mantille ці франц. mantille з ісп. mantilla (Фасмер, 2, 570) < лац. mantellum ’покрыва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паланкі́н ’крытыя насілкі, якія служаць экіпажамі ў некаторых краінах Усходу і Паўднёвай Амерыкі’ (ТСБМ). Праз рус. паланки́н (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), з зах.-еўрап. моў (параўн. ням. Palankin, франц. palanquin); слова інд. паходжання (гл. Фасмер, 3, 190).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панара́ма ’від мясцовасці (звычайна з вышыні), якая цягнецца вельмі далёка’ (ТСБМ). З рус. панора́ма (Крукоўскі, Уплыў, 78). У рус. з зах.-еўрап. моў, дзе з лац. panorāma < грэч. πᾶν ’усе’ і ὅρᾱμα ’від’, відовішча’ (Фасмер, 3, 198).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парадокс ’думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчаць разумнаму сэнсу’ (ТСБМ). З рус. парадо́кс (Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе ў сваю чаргу праз зах.-еўрап. мовы з грэч. παράδοξος ’тое, што супярэчыць агульнапрынятаму, дзіўнае’ (ССРЛЯ, 10, 139).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)